pcpi6

 

Іван Аляксеевіч Кусцінскі 

(20.07.1959)

 музыкант

 кіраўнік народнага гурта вандроўных музыкаў “Фэст”

20072

 

              Іван Аляксеевіч Кусцінскі нарадзіўся ў г. Баранавічы. Выпускнік СШ № 4. У 1982 г. закончыў Баранавіцкае музычнае вучылішча. Кваліфікацыя – выкладчык музычнай школы па класу баяна, кіраўнік аркестра народных інструментаў. З 1982 г. па 1995 г. настаўнік музыкі ў Крошынскай музычнай школе і СШ № 10 г. Баранавічы. Потым з 1995 г. па 1997 г займаў розныя пасады ў  аддзеле культуры райвыканкама. З 1996–2001 гг. атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім універсітэце культуры – рэжысёр народных абрадаў і святаў.  У 1992 г. І. Кусцінскі арганізаваў гурт “Фэст”. З 1997 г. працуе ў Гарадскім доме культуры кіраўніком і ўдзельнікам гурта народных музыкаў “Фэст”. Калектыў і яго кіраўнік – удзельнікі і пераможцы шматлікіх фестываляў і конкурсаў. Гурт “Фэст” неаднаразова прымаў удзел у святочных мерапрыемствах розных замежных краін. І. А. Кусцінскі ўзнагароджаны Ганаровым Знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1998). У 2002 г. гурт “Фэст” стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій