Леанід Рыгоравіч Капуза
(02.08.1959)
мастак

Леанід Рыгоравіч Капуза нарадзіўся ў в. Сворынь Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1980 г. закончыў Бабруйскае мастацкае вучылішча. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава ў 1985 г. У час навучання ўдзельнічаў у студэнцкіх выставах мастацка-графічнага факультэта (г. Віцебск). Пасля заканчэння інстытута працаваў выкладчыкам дысцыплін мастацкага цыкла ў Баранавіцкім педагагічным вучылішчы, а з 2004 г. працуе выкладчыкам, старшым выкладчыкам (2007 г.) ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык спалучае педагагічную і мастацкую дзейнасць. Працуе ў жанры пейзажа і нацюрморта. Удзельнік гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў.
Узнагароджаны ганаровай граматай Міністэрства асветы Беларускай ССР (1988 г.); нагрудным значком ”Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” (1995 г.); дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу па адраджэнні і папулярызацыі беларускіх рамёстваў, актыўны ўдзел у рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыi” (Мінск, 2016 г.).
|
|




