pcpi6

 

Сяргей Міхайлавіч Кавальчык

(25.09.1969)

рэжысёр, педагог,

заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

2509

 

        Сяргей Міхайлавіч Кавальчык нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1991 г. закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інтстытут па спецыяльнасці “акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс А. Ф. Андросіка). У 1996 г. закончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “рэжысура драмы” (курс Л. А. Манакавай). А ў 2009 г. закончыў Акадэмію ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”. Быў прыняты на працу ў 1992 г. ў Рэспубліканскі тэатр юнага гледача г. Мінска. На прафесійнай сцэне як рэжысёр дэбюціраваў у Гомельскім драматычным тэатры. З 1997 г. рэжысёр-пастаноўшчык Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра г. Мінска. Сяргей Кавальчык прызнаны лепшым маладым рэжысёрам Рэспублікі Беларусь на конкурсе творчай моладзі ў г. Гродна (1999). З 2000 па 2008 гг. займаецца пастаноўкай спектакляў, якія былі адзначаны рознымі ўзнагародамі. У лютым 2008 г. назначаны на пасаду галоўнага рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, са студзеня 2013 г. мастацкі кіраўнік гэтага тэатра. Аўтар шэрагу дакументальных фільмаў “Территория вне свободы”, “Наркомания”, “Le Sonet” і іншых.  З 2014 г. з’яўляецца мастацкім кіраўніком рэжысёрскага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Член экпертнага савета па падтрымцы таленавітай моладзі Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, член Праўлення Асацыяцыі рускіх тэатраў замежжа. У 2017 г. атрымаў званне “Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі”.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій