pcpi6

Сяргей Пракопавіч Агейчык

(17.08.1924–02.03.2004)

шафёр

Герой Сацыялістычнай Працы

1707

Сяргей Пракопавіч Агейчык нарадзіўся ў в. Любшыцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1947–1954 гг. шафёр будаўнічага ўпраўлення № 10 г. Стоўбцы. З 1957 г. шафёр мостабудаўнічага раёна № 3 г. Баранавічы. За паспяховае выкананне плана будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог у 1971 г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны залатым медалём “Серп і Молат”, ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі. Адна з вуліц Усходняга мікрараёна г. Баранавічы носіць імя С. П. Агейчыка.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій