Алена Яўленьеўна Заяц
(16.06.1969)
спартсменка
майстар спорту
Алена Яўленьеўна Заяц у 1993 г. закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1994 г. – спартсмен-інструктар пры Дзяржкамспорце Рэспублікі Беларусь. У 1988 г. – бронзавы прызёр чэмпіянату свету (Аўстралія), у 1989 г. – прызёр чэмпіянату свету (Калумбія), у 1994 г. – удзельніца алімпіяды па шахматах (г. Масква), у 1990 г. – удзельніца адборачнага турніру чэмпіянату свету па шахматах (Малайзія). Майстар спорту міжнароднага класа па шахматах (1988), міжнародны гросмайстар (1992).




