Мікалай Пятровіч Жыдаль
(09.06.1934)
работнік сельскай гаспадаркі
Мікалай Пятровіч Жыдаль нарадзіўся ў в. Свіраны Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1958 – 1966 гг. палявод саўгаса “Палонка” Баранавіцкага раёна, у 1966 – 1969 гг. тэхнік-брыгадзір, у 1969–1973 гг. рабочы-жывёлавод калгаса “Рассвет” Баранавіцкага раёна. З 1973 г. аператар 2-га перыяду па адкорме буйной рагатай жывёлы на комплексе саўгаса-камбіната “Мір” Баранавіцкага раёна. Удзельнік ВДНГ СССР (1975, 1977, 1978, 1980, 1981). Узнагароджаны бронзавым і 4 сярэбранымі медалямі. Ганаровае званне прысвоена ў 1986 г.




