ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ РОДНАГА КРАЮ.2024
|
Чэрвень |
ЧЭРВЕНЬ
| 220 гадоў з дня нараджэння Рафала Слізеня (27.06.1804–20.05.1881), мастака, архітэктара, медальера. |
Нарадзіўся ў маёнтку Бартнікі, недалёка ад Вольна. Тут, у школе для шляхецкіх дзяцей, атрымаў першапачатковую адукацыю. З 1820 па 1826 гг. вучыцца на юрыдычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Адначасова наведвае Віленскую мастацкую школу, вучыцца ў Я. Рустэма і К. Ельскага. Пасля заканчэння ўніверсітэту, з 1826 да 1829 гг., працуе ў Пецярбургу ў Міністэрстве ўнутраных спраў, але працягвае займацца скульптурай. У 1830 г. пасяліўся ў сваім маёнтку і правёў там амаль увесь астатак свайго жыцця. Цалкам аддаецца творчасці, плённа працуе ў галіне скульптуры і жывапісу. Стварае некалькі дзесяткаў скульптурных выяў сваіх блізкіх людзей. Шмат увагі надае дробнай пластыцы, пераважна медальнаму мастацтву. Вядома 57 медалёў, выкананых Слізнем у розныя гады. Не пакідае Р. Слізень і жывапіс, аддаючы перавагу партрэтнаму жанру. Быў добра вядомы і як архітэктар. Ён з’яўляецца аўтарам праектаў некалькіх гаспадарчых пабудоў, адна з якіх захавалася да нашага часу. Пахаваны у родавай капліцы ў Любаве каля Вільнюса. |
| 105 гадоў з дня нараджэння З. С. Мяньшовай (22.06.1919), мастачкі. |
Зінаіда Сяргееўна Мяньшова нарадзілася ў г. Іванава (Расія). Закончыла Іванаўскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум (1940). Вучылася ў Г. Шапава, Л. Кузняцова, М. і С. Троецкіх. Удзельніца мастацкіх выставак з 1943 г. Працуе ў галіне тэкстыльнага малюнка, а таксама ў акварэлі, гуашы. Асноўныя творы: “Рамонак”, “Магнолія”, “Півоні”, “Ружы”, “Чорныя ружы” і іншыя. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Гістарычным музеі ў Маскве. Член Беларускага саюза мастакоў з 1952 г. Жыве ў г. Баранавічы. Прымала ўдзел у міжнародных выстаўках і ярмарках у Італіі (1963), ГДР (1963-1964), Балгарыі (1964), Малі (1964), Сірыя, Турцыя (1964), Даніі, Бірме (1965), Сірыі, Алжыры, Тайландзе (1966). Удзельнік штогадовых усесаюзных праглядаў тканін у Міністэрстве тэкстыльнай прамысловасці СССР. Мае ўзнагароды. |
| 95 гадоў з дня нараджэння Я. К. Андрэевай (30.06.1929), работніцы сувязі. |
Яўгенія Канстанцінаўна Андрэева нарадзілася ў в. Зорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1959 г. закончыла Мінскі тэхнікум паштовай сувязі, у 1959 – 1984 гг. начальнік аддзялення сувязі ў в. Новая Мыш Баранавіцкага раёна. У 1984 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны сувязіст”. |
| 90 гадоў з дня нараджэння М. П. Жыдаля (09.06.1934), работніка сельскай гаспадаркі. |
| Мікалай Пятровіч Жыдаль нарадзіўся ў в. Свіраны Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1958 – 1966 гг. палявод саўгаса “Палонка” Баранавіцкага раёна, у 1966 – 1969 гг. тэхнік-брыгадзір, у 1969–1973 гг. рабочы-жывёлавод калгаса “Рассвет” Баранавіцкага раёна. З 1973 г. аператар 2-га перыяду па адкорме буйной рагатай жывёлы на комплексе саўгаса-камбіната “Мір” Баранавіцкага раёна. Удзельнік ВДНГ СССР (1975, 1977, 1978, 1980, 1981). Узнагароджаны бронзавым і 4 сярэбранымі медалямі. Ганаровае званне прысвоена ў 1986 г. |
| 80 гадоў з дня нараджэння В. Д. Ігнаценкі (17.06.1944–31.08.1996), паэта. |
Валерый Дзянісавіч Ігнаценка нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1961 г. скончыў СШ № 5. Вучыўся ў Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце, Літаратурным інстытуце імя Горкага (1966 – 1969), на факультэце журналістыкі БДУ. Скончыў факультэт філасофіі БДУ. Друкаваўся ў мясцовых газетах “Наш край”, “Тэкстыльшчык”. З’яўляўся членам літаратурнага аб’яднання “Плынь”. Аўтар зборніка “Избранные стихотворения” (2000 г.). Трагічна загінуў летам 1996 г. |
| 75 гадоў з дня нараджэння У. С. Русака (17.06.1949), протадыякана, гісторыка Рускай Праваслаўнай царквы. |
Уладзімір Сцяпанавіч Русак нарадзіўся ў в. Зорная Баранавіцкага раёна. Вучыўся ў Дзяржаўным педагагічным інстытуце г. Мінска (1967 - 1970). Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1977). Кандыдат багаслоўя. З 1970 па 1980 гады працаваў навуковым рэдактарам “Журнала Московской Патриархии”. У 1986 г. за працу “Свидетельство обвинения: Церковь и государство в Советском Союзе” (выдана ў ЗША ў 1987 г. у 3-х тамах) быў арыштаваны і прыгавораны да 7-мі гадоў лагераў строгага рэжыму і 5-ці гадоў ссылкі. Пакаранне адбываў у пермскіх лагерах. У 1988 г. – вызвалены, у 1993 г. – рэабілітаваны. У 1989 г. выехаў на сталае месца жыхарства ў ЗША. У 1996 г. вярнуўся ў Маскву. Выкладаў ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным ўніверсітэце, член Саюза расійскіх пісьменнікаў. Працуе ў выдавецкім аддзеле Маскоўскага Патрыярхата. |
| 70 гадоў з дня нараджэння У. А. Коўтуна (19.06.1954–21.04.1987), воіна-інтэрнацыяліста. |
Уладзімір Андрэевіч Коўтун нарадзіўся ў г. Томск, у 1969 г. закончыў 8 класаў баранавіцкай СШ № 11, у 1971 г. – Мінскае сувораўскае вучылішча, у 1975 г. – Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. З кастрычніка 1985 г. – у Афганістане. Маёр У. А. Коўтун загінуў 21 красавіка 1987 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (пасмяротна). |
| 65 гадоў з дня нараджэння А. А. Астрэліна (04.06.1959–14.12.1986), воіна-інтэрнацыяліста. |
Аляксандр Аляксандравіч Астрэлін нарадзіўся ў г. Ржэў Цвярской вобласці, у 1976 г. закончыў баранавіцкую СШ № 10, у 1980 г. – Харкаўскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. З верасня 1985 г. – у Афганістане. Капітан А. А. Астрэлін загінуў 14 снежня 1986 г. |
| 60 гадоў з дня нараджэння А. М. Варвашэні (27.06.1964), скульптара. |
Алег Мікалаевіч Варвашэня нарадзіўся ў г. Баранавічы. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1984), Беларускую акадэмію мастацтваў (1993), творчыя акадэмічныя майстэрні Міністэрства культуры Беларусі (1996). Вучыўся ў Г. Мурамцава, А. Арцімовіча, Л. Гумілеўскага. Удзельнік мастацкіх выставак з 1989 г. Працуе ў галіне станковай скульптуры. Асноўныя работы: кампазіцыі “Мікеланджэла”, “Нёман і Прыпяць”, “Сон”, “Маці”, “Свабода”, серыя скульптур на тэму “Аголеная”. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Музеі мастацтва ЗІМЕРЛІ, Нью-Джэрсі (ЗША). Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 г. Жыве ў г. Мінску. |
| 60 гадоў з часу адкрыцця помніка воінам-вызваліцелям г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (13.06.1964). |
|
|
| 60 год з часу ўтварэння народнага ансамбля народнага танца “Юнацтва” (чэрвень 1964) |
|
|
| 55 гадоў з дня нараджэння А. Я. Заяц (16.06.1969), спартсменкі, майстра спорту. |
| Алена Яўленьеўна Заяц у 1993 г. закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1994 г. – спартсмен-інструктар пры Дзяржкамспорце Рэспублікі Беларусь. У 1988 г. – бронзавы прызёр чэмпіянату свету (Аўстралія), у 1989 г. – прызёр чэмпіянату свету (Калумбія), у 1994 г. – удзельніца алімпіяды па шахматах (г. Масква), у 1990 г. – удзельніца адборачнага турніру чэмпіянату свету па шахматах (Малайзія). Майстар спорту міжнароднага класа па шахматах (1988), міжнародны гросмайстар (1992). |
| 50 гадоў з дня нараджэння І. В. Літвінюк (14.06.1974), мастачкі |
Ірына Вячаславаўна Літвінюк нарадзілася ў г. Баранавічы. Закончыла СШ № 3. Потым паступіла ў Бабруйскае мастацкае вучылішча, якое паспяхова закончыла па спецыяльнасці “Мастак народных промыслаў”. Працягнула навучанне ў Беларускім дзяржаўным універсітэте культуры і мастацтваў. Працавала настаўнікам у школе, займалася роспісам керамічных вырабаў. Асноўным відам творчасці стала тэхніка бацік. З 2011 г. кіраўнік дзіцячай студыі декаратыўнага мастацтва. |
| 20 гадоў з часу заснавання Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (23.06.2004). |
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (БарДУ) створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта РБ №293 ад 23.06.2004 г. Першы рэктар – В. І. Качурка, доктар сельскагападарчых навук, прафесар. У складзе ўніверсітэта функцыянуюць педагагічны, інжынерны, факультэт эканомікі і права, а таксама факультэты замежных моў і давузаўскай падрыхтоўкі, факультэт бесперапыннай адукацыі, факультэт завочнай адукацыі, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, Цэнтр дыстанцыйнага навучання, адасобленае структурнае падраздзяленне “Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж”. Адкрыта магістратура па спецыяльнасці “Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі”, аспірантура па спецыяльнасці “Тэхналогіі і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі”. Ажыццяўляецца міжнародная дзейнасць: дзейнічаюць больш за 40 дагавораў аб партнёрстве, супрацоўніцтве і навуковым абмене з арганізацыямі і ВНУ Украіны, Расіі, Латвіі, Казахстана, Германіі, Аўстрыі, Польшы, Турцыі і інш. Для навучання на розных факультэтах універсітэта на дзённай і завочнай формах навучання прыняты грамадзяне з Туркменістана, Шры-Ланкі, Турцыі. Ва ўніверсітэце навучаюцца больш за 10000 студэнтаў і слухачоў. |


Нарадзіўся ў маёнтку Бартнікі, недалёка ад Вольна. Тут, у школе для шляхецкіх дзяцей, атрымаў першапачатковую адукацыю. З 1820 па 1826 гг. вучыцца на юрыдычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Адначасова наведвае Віленскую мастацкую школу, вучыцца ў Я. Рустэма і К. Ельскага. Пасля заканчэння ўніверсітэту, з 1826 да 1829 гг., працуе ў Пецярбургу ў Міністэрстве ўнутраных спраў, але працягвае займацца скульптурай. У 1830 г. пасяліўся ў сваім маёнтку і правёў там амаль увесь астатак свайго жыцця. Цалкам аддаецца творчасці, плённа працуе ў галіне скульптуры і жывапісу. Стварае некалькі дзесяткаў скульптурных выяў сваіх блізкіх людзей. Шмат увагі надае дробнай пластыцы, пераважна медальнаму мастацтву. Вядома 57 медалёў, выкананых Слізнем у розныя гады. Не пакідае Р. Слізень і жывапіс, аддаючы перавагу партрэтнаму жанру. Быў добра вядомы і як архітэктар. Ён з’яўляецца аўтарам праектаў некалькіх гаспадарчых пабудоў, адна з якіх захавалася да нашага часу. Пахаваны у родавай капліцы ў Любаве каля Вільнюса.
Зінаіда Сяргееўна Мяньшова нарадзілася ў г. Іванава (Расія). Закончыла Іванаўскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум (1940). Вучылася ў Г. Шапава, Л. Кузняцова, М. і С. Троецкіх. Удзельніца мастацкіх выставак з 1943 г. Працуе ў галіне тэкстыльнага малюнка, а таксама ў акварэлі, гуашы. Асноўныя творы: “Рамонак”, “Магнолія”, “Півоні”, “Ружы”, “Чорныя ружы” і іншыя. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Гістарычным музеі ў Маскве. Член Беларускага саюза мастакоў з 1952 г. Жыве ў г. Баранавічы. Прымала ўдзел у міжнародных выстаўках і ярмарках у Італіі (1963), ГДР (1963-1964), Балгарыі (1964), Малі (1964), Сірыя, Турцыя (1964), Даніі, Бірме (1965), Сірыі, Алжыры, Тайландзе (1966). Удзельнік штогадовых усесаюзных праглядаў тканін у Міністэрстве тэкстыльнай прамысловасці СССР. Мае ўзнагароды.
Яўгенія Канстанцінаўна Андрэева нарадзілася ў в. Зорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1959 г. закончыла Мінскі тэхнікум паштовай сувязі, у 1959 – 1984 гг. начальнік аддзялення сувязі ў в. Новая Мыш Баранавіцкага раёна. У 1984 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны сувязіст”.
Валерый Дзянісавіч Ігнаценка нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1961 г. скончыў СШ № 5. Вучыўся ў Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце, Літаратурным інстытуце імя Горкага (1966 – 1969), на факультэце журналістыкі БДУ. Скончыў факультэт філасофіі БДУ. Друкаваўся ў мясцовых газетах “Наш край”, “Тэкстыльшчык”. З’яўляўся членам літаратурнага аб’яднання “Плынь”. Аўтар зборніка “Избранные стихотворения” (2000 г.). Трагічна загінуў летам 1996 г.
Уладзімір Сцяпанавіч Русак нарадзіўся ў в. Зорная Баранавіцкага раёна. Вучыўся ў Дзяржаўным педагагічным інстытуце г. Мінска (1967 - 1970). Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1977). Кандыдат багаслоўя. З 1970 па 1980 гады працаваў навуковым рэдактарам “Журнала Московской Патриархии”. У 1986 г. за працу “Свидетельство обвинения: Церковь и государство в Советском Союзе” (выдана ў ЗША ў 1987 г. у 3-х тамах) быў арыштаваны і прыгавораны да 7-мі гадоў лагераў строгага рэжыму і 5-ці гадоў ссылкі. Пакаранне адбываў у пермскіх лагерах. У 1988 г. – вызвалены, у 1993 г. – рэабілітаваны. У 1989 г. выехаў на сталае месца жыхарства ў ЗША. У 1996 г. вярнуўся ў Маскву. Выкладаў ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным ўніверсітэце, член Саюза расійскіх пісьменнікаў. Працуе ў выдавецкім аддзеле Маскоўскага Патрыярхата.
Уладзімір Андрэевіч Коўтун нарадзіўся ў г. Томск, у 1969 г. закончыў 8 класаў баранавіцкай СШ № 11, у 1971 г. – Мінскае сувораўскае вучылішча, у 1975 г. – Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. З кастрычніка 1985 г. – у Афганістане. Маёр У. А. Коўтун загінуў 21 красавіка 1987 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (пасмяротна).
Аляксандр Аляксандравіч Астрэлін нарадзіўся ў г. Ржэў Цвярской вобласці, у 1976 г. закончыў баранавіцкую СШ № 10, у 1980 г. – Харкаўскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. З верасня 1985 г. – у Афганістане. Капітан А. А. Астрэлін загінуў 14 снежня 1986 г.
Алег Мікалаевіч Варвашэня нарадзіўся ў г. Баранавічы. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1984), Беларускую акадэмію мастацтваў (1993), творчыя акадэмічныя майстэрні Міністэрства культуры Беларусі (1996). Вучыўся ў Г. Мурамцава, А. Арцімовіча, Л. Гумілеўскага. Удзельнік мастацкіх выставак з 1989 г. Працуе ў галіне станковай скульптуры. Асноўныя работы: кампазіцыі “Мікеланджэла”, “Нёман і Прыпяць”, “Сон”, “Маці”, “Свабода”, серыя скульптур на тэму “Аголеная”. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Музеі мастацтва ЗІМЕРЛІ, Нью-Джэрсі (ЗША). Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 г. Жыве ў г. Мінску.
Помнік устаноўлены ў цэнтры горада каля Дома культуры ў гонар 20-годдзя вызвалення г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На невысокім прамавугольным стылабаце на дзвюх апорах была ўстаноўлена стэла памерам 2,9 на 2,6 метра з выявай прымацаванага да штыка чырвонага сцяга з зоркай. Побач запалены Вечны агонь. Помнік прастаяў 20 гадоў. У 1984 г. ён быў заменены на сучасны, устаноўлены да 40-годдзя вызвалення горада. Ён уяўляе сабой сцяг у выглядзе языка полымя, а на ім – выява воіна-вызваліцеля. На помніку змешчаны надпіс: “Доблесным воінам і партызанам, якія 8 ліпеня 1944 г. вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вечна ўдзячныя жыхары.”
Народны ансамбль народнага танца “Юнацтва” – адзін са старэйшых калектываў г. Баранавічы. Ініцыятарам стварэння
Ірына Вячаславаўна Літвінюк нарадзілася ў г. Баранавічы. Закончыла СШ № 3. Потым паступіла ў Бабруйскае мастацкае вучылішча, якое паспяхова закончыла па спецыяльнасці “Мастак народных промыслаў”. Працягнула навучанне ў Беларускім дзяржаўным універсітэте культуры і мастацтваў. Працавала настаўнікам у школе, займалася роспісам керамічных вырабаў. Асноўным відам творчасці стала тэхніка бацік. З 2011 г. кіраўнік дзіцячай студыі декаратыўнага мастацтва.
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (БарДУ) створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта РБ №293 ад 23.06.2004 г. Першы рэктар – В. І. Качурка, доктар сельскагападарчых навук, прафесар. У складзе ўніверсітэта функцыянуюць педагагічны, інжынерны, факультэт эканомікі і права, а таксама факультэты замежных моў і давузаўскай падрыхтоўкі, факультэт бесперапыннай адукацыі, факультэт завочнай адукацыі, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, Цэнтр дыстанцыйнага навучання, адасобленае структурнае падраздзяленне “Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж”. Адкрыта магістратура па спецыяльнасці “Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі”, аспірантура па спецыяльнасці “Тэхналогіі і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі”. Ажыццяўляецца міжнародная дзейнасць: дзейнічаюць больш за 40 дагавораў аб партнёрстве, супрацоўніцтве і навуковым абмене з арганізацыямі і ВНУ Украіны, Расіі, Латвіі, Казахстана, Германіі, Аўстрыі, Польшы, Турцыі і інш. Для навучання на розных факультэтах універсітэта на дзённай і завочнай формах навучання прыняты грамадзяне з Туркменістана, Шры-Ланкі, Турцыі. Ва ўніверсітэце навучаюцца больш за 10000 студэнтаў і слухачоў.


