ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ РОДНАГА КРАЮ.2024
|
Май |
Ліпень Жнівень Верасень |
Кастрычнік Лістапад Снежань |
МАЙ
| 100 гадоў з часу пабудовы Царквы ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна (май 1924). |
Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца знаходзіцца на паўднёвай ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1920-х гадах з дрэва, у пачатку XXI стагоддзя абкладзена цэглай. Твор народнага дойлідства. Адназрубная пад 4-схільным дахам пабудова з прамавугольнымі прырубамі апсіды з рызніцай і прытворам. Дах завершаны 4-гранным шатровым барабанам. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах і ўмацаваны контрфорсамі. Пры ўваходзе ўнутры бакавая лесвіца вядзе на хоры, апсіда вылучана іканастасам. Вядзецца будаўніцтва званіцы. 4 лістапада 2014 года ў вёсцы Малахоўцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства да 90-годдзя асвячэння храма. Да юбілею храма быў завершаны яго капітальны рамонт і пабудавана 3-ярусная чацверыковая званіца з макаўкай над шатровым дахам. На званіцу ўзнятыя сем новых званоў. |
| 95 гадоў з дня нараджэння А. М. Дабрыяніна (18.05.1929), заслужанага ўрача |
Анатоль Маісеевіч Дабрыянін нарадзіўся ў г. Баранавічы.У 1952 г. закончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. З 1952 па 1957 гг. – загадчык Целеханскім раённым аддзелам аховы здароўя, галоўны ўрач Целеханскай раённай бальніцы. З 1957 па 1989 гг. – галоўны ўрач Брэсцкай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі. Заслужаны ўрач БССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума медалямі, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Міністэрства Аховы здароўя, значком “Выдатнік Аховы здароўя”. Аўтар 20-ці навукова-практычных публікацый. |
| 75 гадоў з дня нараджэння А. І. Валынца (07.05.1949), журналіста, былога галоўнага рэдактара Баранавіцкай аб’яднанай газеты “Наш край”. |
Антон Іванавіч Валынец нарадзіўся ў в. Ятвезь Баранавіцкага раёна. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ і Мінскую Вышэйшую партыйную школу. З 1984 па 21.09.2007 гг. працаваў галоўным рэдактарам Баранавіцкай аб’яднанай газеты “Наш край”. |
| 70 гадоў з дня нараджэння В. І. Цехановіч (05.05.1949), мастачкі. |
Валянціна Іванаўна Цехановіч нарадзілася ў г. Навагрудак Гродзенскай вобласці. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымала ў свайго бацькі Ганчарова Івана Сцяпанавіча, мастака і выкладчыка. У 1972 г. паступіла ў Ленінградскае вышэйшае вучылішча імя В. Мухінай. Пасля яго заканчэння працавала на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні старшым інжынерам у групе эстэтыкі. З 1989 па 2005 гады – дырэктар Дзіцячай мастацкай школы ў г. Баранавічы. З 2005 г. – выкладчык Дзіцячай мастацкай школы ў г. Баранавічы. Працуе ў станковай графіцы (пяро, аловак, туш, пастэль), у акварэлі і манументальна-дэкаратыўным жывапісе. Член Беларускага саюза мастакоў з 2000 г. |
| 65 гадоў з дня нараджэння А. М. Марозава (31.05.1959–13.10.1985), воіна-інтэрнацыяналіста |
Аляксандр Міхайлавіч Марозаў нарадзіўся ў г. Баранавічы, у 1976 г. закончыў баранавіцкую СШ № 11, у 1982 г. – Кіеўскі інстытут грамадзянскай авіяцыі і прызваны ў Савецкую армію. З верасня 1985 г. – у Афганістане. Старшы лейтэнант А. М. Марозаў загінуў 13 кастрычніка 1985 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна). |
| 65 гадоў з дня адкрыцця Баранавіцкай гарадской стаматалагічнай паліклінікі (май 1959). |
Баранавіцкая гарадская стаматалагічная паліклініка была заснавана ў 1959 г. з мэтай аказання якаснай стаматалагічнай дапамогі насельніцтву горада. За больш чым паўстагоддзя яна прадаставіла лячэбныя і прафілактычныя паслугі некалькім пакаленням жыхароў г. Баранавічы. Сёння ў паліклініцы працуюць больш за 270 супрацоўнікаў, якія рэгулярна павышаюць свой прафесійны ўзровень і ўкараняюць перадавыя дасягненні стаматалогіі ў сваю паўсядзённую працу. |
| 65 гадоў з дня нараджэння Л. Л. Горбік (21.05.1959), чэмпіёнкі БССР, удзельніцы ХХІ Алімпійскіх гульняў па спартыўнай гімнастыцы. |
Лідзія Леанідаўна Горбік нарадзілася ў г. Баранавічы. Вучаніца заслужанага трэнера БССР Мікалая Шатава і заслужанага трэнера СССР Віктара Хамутова. Чэмпіёнка СССР у вольных практыкаваннях (1976), бронзавы прызёр у практыкаваннях на брусах (1976) і ў вольных практыкаваннях (1975). Майстар спорта міжнароднага класа. Была ўключана ў склад зборнай СССР па спартыўнай гімнастыцы на Алімпійскіх гульнях у Манрэалі (1976). Аднак з-за траўмы калена была заменена расіянкай Марыяй Філатавай, якая і стала алімпійскай чэмпіёнкай у камандных спаборніцтвах гімнастак. Лідзія Горбік напярэдадні алімпійскага турніра выступіла на судзейскім семінары. Зараз жыве і працуе ў ЗША. |
| 55 гадоў з часу заснавання Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа (май 1969). |
Заснаваны ў 1969 г. як Баранавіцкае дзяржаўнае музычнае вучылішча з мэтай падрыхтоўкі музыкантаў-спецыялістаў для выкладчыцкай работы ў дзіцячых музычных школах краіны. З 2004 г. вучылішча, захоўваючы статус сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, атрымала назву ўстановы адукацыі “Баранавіцкае дзяржаўнае музычнае вучылішча”, у далейшым перайменавана ў Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж. Сёння рыхтуе выкладчыкаў музыкі, канцэртмайстраў, артыстаў і кіраўнікоў эстрадных і народных аркестраў, ансамбляў, хароў. |
| 45 гадоў з дня нараджэння І. Я. Гука (12.05.1964–26.09.1986), воіна-інтэрнацыяналіста |
Ігар Яўгенавіч Гук нарадзіўся ў г. Баранавічы, у 1979 г. закончыў 8 класаў баранавіцкай сярэдняй школы № 4, у 1981 г. – Мінскае сувораўскае вучылішча, у 1985 г. – Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча быў накіраваны ў Афганістан. Лейтэнант І. Я. Гук загінуў 26 верасня 1986 г. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Чырвонага Сцяга (пасмяротна). |
| 30 гадоў з дня ўзвядзення помніка воінам-інтэрнацыяналістам (10.05.1994). |
Помнік узведзены ў памяць аб 15-ці жыхарах горада і раёна, загінуўшых падчас ваенных дзеянняў у Афганістане. На 4-х мятровай гранітнай глыбе віднеецца, бы цацачная, фігурка юнака-воіна, якога падкасіла аўтаматная чарга на апошнім кроку да перамогі. Такі сэнс, які перадае ўвесь трагізм сітуацыі, уклалі ў помнік аўтары – скульптар Л. Яшчанка і архітэктар І. Марозаў. |
| 30 гадоў з часу адкрыцця баранавіцкага аддзялення ААТ “Белзнешэканомбанк” (27.05.1994) |
Баранавіцкае аддзяленне ААТ “Белзнешэканомбанк” было адкрыта 27 мая 1994 г. Банк мае вялікі вопыт работы на рынку банкаўскіх паслуг у горадзе і Баранавіцкім раёне. Аддзяленне прадастаўляе паслугі ўніверсальнага банка з высокімі стандартамі абслугоўвання ўсім катэгорыям кліентаў. |
| 25 гадоў з часу адкрыцця мемарыяльнага комплекса вязням Баранавіцкага гета (26.05.1994). |
Мемарыяльны комплекс адкрыты на перасячэнні вуліц Куйбышава і Чарнышэўскага на месцы існаваўшых да вайны яўрэйскіх могілак. Яго аўтар – архітэктар Хаім Цукерман. За металічнай агароджай – абеліск з надпісамі на рускай мове і іўрыце, якія паведамляюць, што тут пахаваны нявінна забітыя людзі. У брацкай магіле перазахаваны астанкі 12 тысяч жыхароў горада – вязняў Баранавіцкага гета, знішчаных ў 1942 г. Аб гэтым паведамляе надпіс на магільнай пліце, над якой устаноўлены дзве жалезабетонныя калоны, аб’яднаныя аркай, як сімвалы неразрыўнай сувязі мінулага і будучага. Жалезабетонныя трубы і вароты, якія закрываюць уваход да захавання, сімвалізуюць калючы дрот гета і вароты, праз якія людзей выводзілі на расстрэл. |
| 30 гадоў з часу заснавання баранавіцкага прыватнага прадпрыемства “Дело компани” (18.05.1994) |
|
“Дело” – адзін з самых вопытных пастаўшчыкоў тавараў для офіса, школы, хобі і творчасці. Яна пастаўляе канцылярскія тавары і паперу, аргтэхніку і сейфы, пячаткі і штампы, офісную мэблю і гаспадарчыя тавары на прадпрыемствы краіны, у гандлёвую сетку і асабістыя рознічныя магазіны. Кампанія – лідэр сярод прадпрыемстваў сваёй галіны. За гады сваёй дзейнасці кампанія набыла вялікі парк даставачнага транспарту, асабісты офісны будынак, лагістычны цэнтр, некалькі складоў, валодае самымі перадавымі ўліковымі і ўпраўленчымі тэхналогіямі. |


Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца знаходзіцца на паўднёвай ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1920-х гадах з дрэва, у пачатку XXI стагоддзя абкладзена цэглай. Твор народнага дойлідства. Адназрубная пад 4-схільным дахам пабудова з прамавугольнымі прырубамі апсіды з рызніцай і прытворам. Дах завершаны 4-гранным шатровым барабанам. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах і ўмацаваны контрфорсамі. Пры ўваходзе ўнутры бакавая лесвіца вядзе на хоры, апсіда вылучана іканастасам. Вядзецца будаўніцтва званіцы. 4 лістапада 2014 года ў вёсцы Малахоўцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства да 90-годдзя асвячэння храма. Да юбілею храма быў завершаны яго капітальны рамонт і пабудавана 3-ярусная чацверыковая званіца з макаўкай над шатровым дахам. На званіцу ўзнятыя сем новых званоў.
Анатоль Маісеевіч Дабрыянін нарадзіўся ў г. Баранавічы.У 1952 г. закончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. З 1952 па 1957 гг. – загадчык Целеханскім раённым аддзелам аховы здароўя, галоўны ўрач Целеханскай раённай бальніцы. З 1957 па 1989 гг. – галоўны ўрач Брэсцкай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі. Заслужаны ўрач БССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума медалямі, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Міністэрства Аховы здароўя, значком “Выдатнік Аховы здароўя”. Аўтар 20-ці навукова-практычных публікацый.
Антон Іванавіч Валынец нарадзіўся ў в. Ятвезь Баранавіцкага раёна. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ і Мінскую Вышэйшую партыйную школу. З 1984 па 21.09.2007 гг. працаваў галоўным рэдактарам Баранавіцкай аб’яднанай газеты “Наш край”.
Валянціна Іванаўна Цехановіч нарадзілася ў г. Навагрудак Гродзенскай вобласці. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымала ў свайго бацькі Ганчарова Івана Сцяпанавіча, мастака і выкладчыка. У 1972 г. паступіла ў Ленінградскае вышэйшае вучылішча імя В. Мухінай. Пасля яго заканчэння працавала на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні старшым інжынерам у групе эстэтыкі. З 1989 па 2005 гады – дырэктар Дзіцячай мастацкай школы ў г. Баранавічы. З 2005 г. – выкладчык Дзіцячай мастацкай школы ў г. Баранавічы. Працуе ў станковай графіцы (пяро, аловак, туш, пастэль), у акварэлі і манументальна-дэкаратыўным жывапісе. Член Беларускага саюза мастакоў з 2000 г.
Аляксандр Міхайлавіч Марозаў нарадзіўся ў г. Баранавічы, у 1976 г. закончыў баранавіцкую СШ № 11, у 1982 г. – Кіеўскі інстытут грамадзянскай авіяцыі і прызваны ў Савецкую армію. З верасня 1985 г. – у Афганістане. Старшы лейтэнант А. М. Марозаў загінуў 13 кастрычніка 1985 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна).
Баранавіцкая гарадская стаматалагічная паліклініка была заснавана ў 1959 г. з мэтай аказання якаснай стаматалагічнай дапамогі насельніцтву горада. За больш чым паўстагоддзя яна прадаставіла лячэбныя і прафілактычныя паслугі некалькім пакаленням жыхароў г. Баранавічы. Сёння ў паліклініцы працуюць больш за 270 супрацоўнікаў, якія рэгулярна павышаюць свой прафесійны ўзровень і ўкараняюць перадавыя дасягненні стаматалогіі ў сваю паўсядзённую працу.
Лідзія Леанідаўна Горбік нарадзілася ў г. Баранавічы. Вучаніца заслужанага трэнера БССР Мікалая Шатава і заслужанага трэнера СССР Віктара Хамутова. Чэмпіёнка СССР у вольных практыкаваннях (1976), бронзавы прызёр у практыкаваннях на брусах (1976) і ў вольных практыкаваннях (1975). Майстар спорта міжнароднага класа. Была ўключана ў склад зборнай СССР па спартыўнай гімнастыцы на Алімпійскіх гульнях у Манрэалі (1976). Аднак з-за траўмы калена была заменена расіянкай Марыяй Філатавай, якая і стала алімпійскай чэмпіёнкай у камандных спаборніцтвах гімнастак. Лідзія Горбік напярэдадні алімпійскага турніра выступіла на судзейскім семінары. Зараз жыве і працуе ў ЗША.
Заснаваны ў 1969 г. як Баранавіцкае дзяржаўнае музычнае вучылішча з мэтай падрыхтоўкі музыкантаў-спецыялістаў для выкладчыцкай работы ў дзіцячых музычных школах краіны. З 2004 г. вучылішча, захоўваючы статус сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, атрымала назву ўстановы адукацыі “Баранавіцкае дзяржаўнае музычнае вучылішча”, у далейшым перайменавана ў Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж. Сёння рыхтуе выкладчыкаў музыкі, канцэртмайстраў, артыстаў і кіраўнікоў эстрадных і народных аркестраў, ансамбляў, хароў.
Ігар Яўгенавіч Гук нарадзіўся ў г. Баранавічы, у 1979 г. закончыў 8 класаў баранавіцкай сярэдняй школы № 4, у 1981 г. – Мінскае сувораўскае вучылішча, у 1985 г. – Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча быў накіраваны ў Афганістан. Лейтэнант І. Я. Гук загінуў 26 верасня 1986 г. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Чырвонага Сцяга (пасмяротна).
Помнік узведзены ў памяць аб 15-ці жыхарах горада і раёна, загінуўшых падчас ваенных дзеянняў у Афганістане. На 4-х мятровай гранітнай глыбе віднеецца, бы цацачная, фігурка юнака-воіна, якога падкасіла аўтаматная чарга на апошнім кроку да перамогі. Такі сэнс, які перадае ўвесь трагізм сітуацыі, уклалі ў помнік аўтары – скульптар Л. Яшчанка і архітэктар І. Марозаў.
Баранавіцкае аддзяленне ААТ “Белзнешэканомбанк” было адкрыта 27 мая 1994 г. Банк мае вялікі вопыт работы на рынку банкаўскіх паслуг у горадзе і Баранавіцкім раёне. Аддзяленне прадастаўляе паслугі ўніверсальнага банка з высокімі стандартамі абслугоўвання ўсім катэгорыям кліентаў.
Мемарыяльны комплекс адкрыты на перасячэнні вуліц Куйбышава і Чарнышэўскага на месцы існаваўшых да вайны яўрэйскіх могілак. Яго аўтар – архітэктар Хаім Цукерман. За металічнай агароджай – абеліск з надпісамі на рускай мове і іўрыце, якія паведамляюць, што тут пахаваны нявінна забітыя людзі. У брацкай магіле перазахаваны астанкі 12 тысяч жыхароў горада – вязняў Баранавіцкага гета, знішчаных ў 1942 г. Аб гэтым паведамляе надпіс на магільнай пліце, над якой устаноўлены дзве жалезабетонныя калоны, аб’яднаныя аркай, як сімвалы неразрыўнай сувязі мінулага і будучага. Жалезабетонныя трубы і вароты, якія закрываюць уваход да захавання, сімвалізуюць калючы дрот гета і вароты, праз якія людзей выводзілі на расстрэл.
У 1994 г. у г. Баранавічы адкрылася “Агенцтва “Дело”, якое стаяла каля вытокаў фарміравання рынка офісных тавараў у нашай краіне. Кампанія прапанавала сваім кліентам поўны комплекс тавараў і паслуг дзелавой сферы, якасць абслугоўвання і паўнату сэрвіса.


