ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ РОДНАГА КРАЮ.2024
|
Красавік |
Ліпень Жнівень Верасень |
Кастрычнік Лістапад Снежань |
КРАСАВІК
| 75 гадоў з дня нараджэння У. П. Якавенкі (15.04.1949–01.11.2010), фотакарэспандэнта Баранавіцкай аб’яднанай газеты “Наш край”. |
Уладзімір Пятровіч Якавенка нарадзіўся ў г. Баранавічы. Пасля службы ў арміі працаваў на Баранавіцкім авіязаводзе слесарам па дэмантажу самалётаў, потым – фатографам. З 1971 г. – пазаштатны карэспандэнт газеты “Знамя коммунизма” (потым “Наш край”). 21 год з’яўляўся рэгіянальным фотакарэспандэнтам абласной газеты “Зара”, пазаштатным карэспандэнтам газеты “Знамя коммунизма” (потым “Наш край”). Яго здымкі друкавалі цэнтральныя выданні Савецкага Саюза – “Правда”, “Литературная газета”, “Сельская жизнь”, “Комсомольская правда”, “Семья и школа”, “Советский спорт”, “Кругозор” і інш. У. Якавенка – лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх фотаконкурсаў. Скончыў факультэт “Кінафота” завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў у Маскве. У 1977 г. – член Саюза журналістаў СССР. Фотаздымкі У. Якавенкі прадстаўляюць вялікую мастацкую каштоўнасць для нашага часу. |
| 70 гадоў з часу заснавання Баранавіцкага эколага-біялагічнага цэнтра (станцыі юнатаў) (красавік 1954). |
Станцыя юных натуралістаў г. Баранавічы была створана ў 1948 г. і з’яўлялася абласной. У красавіку 1954 г. яна была рэарганізавана ў Баранавіцкую гарадскую станцыю юных натуралістаў. У 1999 г. гарадская Станцыя юных натуралістаў была перайменавана ў Экалагічны цэнтр навучэнцаў. У цэнтры працуе 2 аддзелы: аддзел экалогіі і аховы прыроды і аддзел сельскай гаспадаркі і экалогіі. Дзейнічаюць 120 гурткоў, дзе займаецца 1360 вучняў адукацыйных устаноў горада ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Экалагічнае выхаванне ажыццяўляецца праз правядзенне масавых мерапрыемстваў, прыродаахоўных акцый, выстаў, паходаў, навуковых даследаванняў і інш. |
| 70 гадоў з дня нараджэння У. І. Акулава (23.04.1954), мастака |
Уладзімір Іванавіч Акулаў нарадзіўся ў г. Баранавічы ў сям’і мастака-афарміцеля. Сям’я пераехала ў г. Слуцк, дзе і вырас будучы мастак. У дзяцінстве займаўся ў Слуцкай мастацкай студыі пры гарадскім Доме піянераў і школьнікаў у настаўніка Уладзіміра Садзіна. У 1980 г. закончыў мастацка–графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інтстытута. Творчае амплуа мастака пачалофарміравацца ў час вучобы, ён стаў подлінным продолжателем традыцый Віцебскай мастацкай школы . Працуе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, робіць кампазіцыі з сімволіка-аллегарычнымі сюжэтамі. Працаваў у розных гарадах і арганізацыях мастаком і афарміцелем. Прымаў актыўны ўдзел у выстаўках беларускага авангарда ў Таліне, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Мюнхене, Варшаве, Мінску. Карціны мастака знаходзяцца ў асобных калекцыях у Чылі, Беларусі, Бельгіі, Германіі, Грэцыі, Польшчы, Францыі, у музеі сучаснага мастацтва Нью-Джэрсі (США). Жыве ў г. Мінску. |
| 65 гадоў з дня нараджэння Ю. У. Маслава (08.04.1959), кандыдата педагагічных навук, дацэнта. |
Юрый Усеваладавіч Маслаў нарадзіўся ў г. Сыктыўкар Комі АССР (Расія). У 1981 г. скончыў Мінскі інстытут замежных моў, у 1981–1997 гг. настаўнік англійскай мовы баранавіцкай СШ № 7. У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1997 г. выкладчык англійскай мовы ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. Цяпер загадчык кафедры замежных моў у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік” прысвоена ў 1996 г. Юрый Маслаў з’яўляецца сааўтарам некалькіх вучэбных дапаможнікаў для вывучэння англійскай мовы. Мае шмат перакладаў паэзіі англамоўных паэтаў свету, якія друкаваліся ў літаратурным альманаху “Святліца” (1997) і часопісе “Нёман” (2009, 2010, 2011). Выдаў кнігу песен “Песни, которые не состарятся никогда”, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне на англійскай мове. |
| 65 гадоў з дня нараджэння Г. І. Драгуна (10.04.1959 – чэрвень 2011), паэта. |
Георгій Іванавіч Драгун нарадзіўся ў г. Навагрудку Гродзенскай вобласці. З 1962 г. жыў у г. Баранавічы. Скончыў ПТВ-118 (цяпер Баранавіцкі дзяржаўны ліцэй машынабудавання). Працаваў слесарам-зборшчыкам у ЖКГ “Паўночны”. Пачаў пісаць з юных гадоў, наведваў літаратурнае аб’яднанне “Юнацтва”. Іграў і спяваў у вакальна-інструментальных ансамблях – спачатку ў вучылішчы, затым пры клубе чыгуначнікаў. У складзе хору ЖКГ удзельнічаў у фестывалях народнай творчасці, быў у ліку лаўрэатаў. З 1978 г. служыў у арміі. Службу скончыў намеснікам камандзіра ўзвода. Узнагароджаны знакам “За отличия в службе”. Прысвоена званне афіцэра. На працягу 1983 – 1986 гг. працаваў у Манголіі ў г. Баганур. Перанёс цяжкую хваробу, пасля чаго паэзія стала яго галоўным заняткам. Друкаваўся ў мясцовай газеце “Шаг”, альманаху “Гоман літаратурны”. Пры падтрымцы Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. П. Таўлая выйшаў зборнік вершаў Г. Драгуна “Хочу написать Вам стихи”. Сумесна з баранавіцкай паэткай Г. Ліс выдадзены два зборніка вершаў паэта “Юбилей в кругу друзей” і “Пускай душа моя для вас заговорит”. |
| 65 год з дня нараджэння А. У. Фалей (17.04.1959), беларускага мастака. |
|
Сярод твораў: акварэлі «Перад выбарам» (2002), «Мэта» (2004), «Чаканне цяпла № 2 » (2006); серыі «У пачатку» (2004), «Зямное прыцягненне» (2006), «Самародак» (2009), «Па той бок экватара» (2009); графічныя «Знакі агню» (2006), «Прастора сонечнага святла» (2006), серыі «Qatro» (2001); калажы «Дзве тысячы гадоў мінула» (2000), «Паверхі прыроды» (2002), «З попелу маёй памяці» (2006), серыя «Паходжанне» (2004); аб'екты «Астравы над безданню» (2008), «Споведзь адной карціны» (2009), «Кніга перамен 1-2» (2009), «Прайсці па лёдзе» (2009), «Дыялог» (інсталяцыя, 2010) і інш. Працы знаходзяцца ў музеях: «Lust auf Kunst», г. Локум (Германія), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва, Музеі Марка Шагала ў Віцебску, Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. |


Уладзімір Пятровіч Якавенка нарадзіўся ў г. Баранавічы. Пасля службы ў арміі працаваў на Баранавіцкім авіязаводзе слесарам па дэмантажу самалётаў, потым – фатографам. З 1971 г. – пазаштатны карэспандэнт газеты “Знамя коммунизма” (потым “Наш край”). 21 год з’яўляўся рэгіянальным фотакарэспандэнтам абласной газеты “Зара”, пазаштатным карэспандэнтам газеты “Знамя коммунизма” (потым “Наш край”). Яго здымкі друкавалі цэнтральныя выданні Савецкага Саюза – “Правда”, “Литературная газета”, “Сельская жизнь”, “Комсомольская правда”, “Семья и школа”, “Советский спорт”, “Кругозор” і інш. У. Якавенка – лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх фотаконкурсаў. Скончыў факультэт “Кінафота” завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў у Маскве. У 1977 г. – член Саюза журналістаў СССР. Фотаздымкі У. Якавенкі прадстаўляюць вялікую мастацкую каштоўнасць для нашага часу.
Станцыя юных натуралістаў г. Баранавічы была створана ў 1948 г. і з’яўлялася абласной. У красавіку 1954 г. яна была рэарганізавана ў Баранавіцкую гарадскую станцыю юных натуралістаў. У 1999 г. гарадская Станцыя юных натуралістаў была перайменавана ў Экалагічны цэнтр навучэнцаў. У цэнтры працуе 2 аддзелы: аддзел экалогіі і аховы прыроды і аддзел сельскай гаспадаркі і экалогіі. Дзейнічаюць 120 гурткоў, дзе займаецца 1360 вучняў адукацыйных устаноў горада ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Экалагічнае выхаванне ажыццяўляецца праз правядзенне масавых мерапрыемстваў, прыродаахоўных акцый, выстаў, паходаў, навуковых даследаванняў і інш.
Уладзімір Іванавіч Акулаў нарадзіўся ў г. Баранавічы ў сям’і мастака-афарміцеля. Сям’я пераехала ў г. Слуцк, дзе і вырас будучы мастак. У дзяцінстве займаўся ў Слуцкай мастацкай студыі пры гарадскім Доме піянераў і школьнікаў у настаўніка Уладзіміра Садзіна. У 1980 г. закончыў мастацка–графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інтстытута. Творчае амплуа мастака пачало
Юрый Усеваладавіч Маслаў нарадзіўся ў г. Сыктыўкар Комі АССР (Расія). У 1981 г. скончыў Мінскі інстытут замежных моў, у 1981–1997 гг. настаўнік англійскай мовы баранавіцкай СШ № 7. У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1997 г. выкладчык англійскай мовы ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. Цяпер загадчык кафедры замежных моў у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік” прысвоена ў 1996 г. Юрый Маслаў з’яўляецца сааўтарам некалькіх вучэбных дапаможнікаў для вывучэння англійскай мовы. Мае шмат перакладаў паэзіі англамоўных паэтаў свету, якія друкаваліся ў літаратурным альманаху “Святліца” (1997) і часопісе “Нёман” (2009, 2010, 2011). Выдаў кнігу песен “Песни, которые не состарятся никогда”, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне на англійскай мове.
Георгій Іванавіч Драгун нарадзіўся ў г. Навагрудку Гродзенскай вобласці. З 1962 г. жыў у г. Баранавічы. Скончыў ПТВ-118 (цяпер Баранавіцкі дзяржаўны ліцэй машынабудавання). Працаваў слесарам-зборшчыкам у ЖКГ “Паўночны”. Пачаў пісаць з юных гадоў, наведваў літаратурнае аб’яднанне “Юнацтва”. Іграў і спяваў у вакальна-інструментальных ансамблях – спачатку ў вучылішчы, затым пры клубе чыгуначнікаў. У складзе хору ЖКГ удзельнічаў у фестывалях народнай творчасці, быў у ліку лаўрэатаў. З 1978 г. служыў у арміі. Службу скончыў намеснікам камандзіра ўзвода. Узнагароджаны знакам “За отличия в службе”. Прысвоена званне афіцэра. На працягу 1983 – 1986 гг. працаваў у Манголіі ў г. Баганур. Перанёс цяжкую хваробу, пасля чаго паэзія стала яго галоўным заняткам. Друкаваўся ў мясцовай газеце “Шаг”, альманаху “Гоман літаратурны”. Пры падтрымцы Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. П. Таўлая выйшаў зборнік вершаў Г. Драгуна “Хочу написать Вам стихи”. Сумесна з баранавіцкай паэткай Г. Ліс выдадзены два зборніка вершаў паэта “Юбилей в кругу друзей” і “Пускай душа моя для вас заговорит”.
Антаніна Уладзіміраўна Фалей нарадзілася ў г. Баранавічы. Скончыла аддзяленне мастацкага праектавання Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (1982). З 1987 г. старшы выкладчык, дацент кафедры дызайна Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1998). Член Беларускага саюза мастакоў (1998). Працуе ў галіне тэкстылю, графікі і акварэлі, аб’екта.


