Іван Станіслававіч Ярмалінскі
(1929)
заслужаны настаўнік
Іван Станіслававіч Ярмалінскі нарадзіўся ў в. Міраўшчына Капыльскага раёна Мінскай вобласці. У 1951–1975 гг. настаўнік фізікі Ягаднайскай, Навамышскай СШ, у 1975–1978 гг. інспектар Баранавіцкага райана, у 1978–1989 гг. намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце Мірскай СШ Карэліцкага раёна. Выдатнік асветы СССР. У 1972 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік”.




