Уладзімір Уладзіміравіч Юрчык
(1924)
заслужаны настаўнік
Уладзімір Уладзіміравіч Юрчык нарадзіўся ў в. Сенічаняты Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944–1945 гг. сакратар Пачапаўскага сельскага Савета, у 1945–1949 гг. настаўнік Вялікасваратвянскай, Казловіцкай пачатковых школ, у 1949–1988 гг. завуч Сенічаняцкай пачатковай школы. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. У 1972 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік”.




