Мікалай Іванавіч Салавей
(1944)
чыгуначнік, заслужаны работнік транспарту
Мікалай Іванавіч Салавей нарадзіўся ў в. Пастарынне Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Ленінградскі інстытут чыгуначнага транспарту (1967). З 1986 г. начальнік Баранавіцкай доследнай пуцявой машыннай станцыі. У 1989 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік транспарту”.




