Рыгор Паўлавіч Раскевіч
(28.03.1919–30.10.2006)
работнік культуры, заслужаны дзеяч культуры,
ветэран Вялікай Айчыннай вайны

Рыгор Паўлавіч Раскевіч нарадзіўся ў в. Ханча Апатаўскага павета (Польшча). Закончыў Віцебскі кінатэхнікум. З 1933 г. працаваў на тэкстыльнай фабрыцы г. Бабруйска. З 1941 г. па 1944 г. ваяваў на розных франтах Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені, 3 медалямі “За адвагу” і другімі ўзнагародамі. У 1962–1970 гг. начальнік Баранавіцкага раённага аддзела кінафікацыі, у 1970–1973 гг. дырэктар Баранавіцкага міжраённага аддзялення кінапракату, у 1973–1984 гг. дырэктар аб’яднаных кінатэатраў у г. Баранавічы. Ганаровае званне прысвоена ў 1964 г.




