Уладзімір Канстанцінавіч Нікановіч
(1949)
чыгуначнік, заслужаны работнік транспарту
Уладзімір Канстанцінавіч Нікановіч нарадзіўся ў в. Гукава Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1979–1990 гг. майстар лакаматыўнага дэпо, з 1990 г. начальнік лакаматыўнага дэпо Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У 1996 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік транспарту”.




