Антаніна Дзмітрыеўна Нядзведская
(1914–1997)
заслужаная настаўніца
Антаніна Дзмітрыеўна Нядзведская нарадзілася ў 1914 г. Закончыла Магілёўскі педагагічны інстытут. З 1944 г. у г. Баранавічы. У 1944–1952 гг. настаўніца геаграфіі рускай 7-гадовай школы № 3 г. Баранавічы, у 1952–1967 гг. настаўніца школы працоўнай моладзі, з 1967 г. настаўніца геаграфіі СШ № 12. Выдатнік народнай асветы БССР. Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік” прысвоена ў 1967 г.




