Леанід Дзямідавіч Міхайленка
(1929)
міліцыянер
Леанід Дзямідавіч Міхайленка нарадзіўся ў в. Усходняя Ніва Савецкага раёна Амурскай вобласці. Закончыў транспартную школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1955). У 1973–1986 гг. начальнік лінейнага аддзела міліцыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У 1982 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў”.




