pcpi6

Макар Цімафеевіч Кудрын

(01.02.1914–07.09.1962)

заслужаны ўрач БССР

0102

 

 

Макар Цімафеевіч Кудрын нарадзіўся на Смаленшчыне (Расія). Закончыў Смаленскі медыцынскі інстытут (1939). Працаваў галоўным урачом Сафонаўскай раённай бальніцы Смаленскай вобласці. З 1941 г . у Чырвонай Арміі: хірург, начальнік ваеннага шпіталя. Удзельнік баёў пад Ленінградам. У 1947 г. галоўны ўрач Бярозаўскай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці. З 1948 г. галоўны ўрач і вядучы хірург Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Кіраваў творчай практыкай студэнтаў Мінскага медыцынскага інстытута, выкладаў курс хірургіі ў Баранавіцкім медыцынскім вучылішчы. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Адна з вуліц г. Баранавічы носіць імя М. Ц. Кудрына.

 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій