Сяргей Аркадзьевіч Кудрук
(06.03.1964–23.08.1982)
воін-інтэрнацыяналіст

Сяргей Аркадзьевіч Кудрук нарадзіўся ў в. Амневічы Баранавіцкага раёна, у 1981 г. закончыў Гарадзішчанскую сярэднюю школу і да прызыву ў армію працаваў на гравійна-сартавальным заводзе ў Амневічах. У сакавіку 1982 г. прызваны ў Савецкую армію. З мая 1982 г. – у Афганістане. Радавы С. А. Кудрук загінуў 23 жніўня 1982 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна).




