Эдуард Сяргеевіч Кабяк
(1949–18.02.2016)
журналіст, фотакарэспандэнт

Эдуард Сяргеевіч Кабяк нарадзіўся ў в. Дубава Баранавіцкага раёна. У 1966 г. закончыў СШ № 8 г. Баранавічы і стаў працаваць лабарантам кабінета хіміі ў сваёй школе. У маі 1967 г. быў прыняты на пасаду літаратурнага супрацоўніка Баранавіцкай аб’яднанай газеты “Знамя коммунизма”. 12 снежня 1974 г. быў залічаны ў штат БелТА пры Савеце Міністраў БССР фотакарэспандэнтам, дзе і прапрацаваў да 1996 г. З чэрвеня 1996 г. працаваў спецыяльным карэспандэнтам , рэдактарам аддзела фотаінфармацыі брэсцкай абласной газеты “Заря”. Як член Саюза журналістаў, займаўся арганізацыяй фотавыставак, супрацоўнічаў з радам выданняў – часопісам “Беларуская думка”, газетамі “Белорусская нива” і “Звязда”. За высокія працоўныя дасягненні Э. С. Кабяк узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай ТАСС і іншымі ўзнагародамі.




