pcpi6

Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч

(10.03.1919–09.10.1999)

заслужаны ўрач БССР, Герой Сацыялістычнай Працы

1003

Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч нарадзілася ў в. Кальчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Пасля школы паступіла ў Мінскі медыцынскі інстытут, закончыла 4 курсы, пачалася вайна. У гады Вялікай Айчыннай вайны начальнік санітарнай службы партызанскага атрада імя Ракасоўскага брыгады імя Фрунзе на Міншчыне. У 1945 г. закончыла медыцынскі інстытут і працавала загадчыцай Ляснянскай участковай бальніцы. З 1947 г. галоўны ўрач Навамышскай бальніцы Баранавіцкага раёна. За заслугі ў сістэме аховы здароўя і высокі прафесіяналізм было прысвоена званне “Заслужаны ўрач БССР” (1960). 4 лютага 1966 г. П. Д. Гарбацэвіч удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджана залатым медалём “Серп і Молат”, ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.

Алфавітны паказальнік персаналій