pcpi6

ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ РОДНАГА КРАЮ.2024

Студзень

Люты

Сакавік

Красавік

Май

Чэрвень

Ліпень

Жнівень

Верасень

Кастрычнік

Лістапад

Снежань

САКАВІК

У 2024 годзе спаўняецца…

На галоўную

 

 

 

 

125 гадоў з дня нараджэння А. А. Абановіча (10.03.1899–1978), заслужанага ўрача
Антон Андрэевіч Абановіч нарадзіўся ў в. Яршавічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У 1932 г. закончыў Мінскі медінстытут, з 1946 г. у г. Баранавічы. У 1954–1964 гг. галоўны ўрач Баранавіцкай гарадской санэпідстанцыі. Ганаровае званне “Заслужаны ўрач” прысвоена ў 1958 г.
115 гадоў з дня нараджэння Р. В. Каласоўскага (12.03.1909–04.12.1991), ксяндза-дэкана, Ганаровага грамадзяніна г. Нясвіжа (2002).
1203Рыгор Вікенцьевіч Каласоўскі (айцец Гжегож) нарадзіўся ў в. Навасады Баранавіцкага раёна. З 1934 г. вучыўся ў Пінскай духоўнай семінарыі. 8 красавіка 1939 г. быў пасвечаны ў свяшчэннікі. З 1939 г. па 1991 г. айцец Гжегож быў настаяцелем Нясвіжскага касцёла “Божага Цела”. У час Вялікай Айчыннай вайны рызыкуючы сваім жыццём выратаваў унікальные фрэскі Нясвіжскага касцёла, які быў падпалены пры адступленні немцамі летам 1944 г. Пасля вайны ўлады прадпрымалі розныя пагрозы, каб заставіць ксендза пераехаць у Польшчу. У 1990 г. айцец Гжегож атрымаў тытул прэлата ад Папы Іоанна Паўла ІІ. У 2002 г. Рыгору Вікенцьевічу Каласоўскаму было прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г.Нясвіжа”. Яўляў сабой узор сапраўднага служэння Богу і людзям.
110 гадоў з дня нараджэння Ф. Г. Будзько (01.03.1914–2002), паэта.
0103Фёдар Герасімавіч Будзько нарадзіўся ў п. Чырвоная Слабада на Міншчыне. У 1929 г. закончыў курсы пры Слуцкім педагагічным вучылішчы, у 1935 г. – Мінскі тэхнікум фізічнай культуры, а ў 1939 г. – курсы журналістыкі. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі яго накіроўваюць у Беласток на пасаду старшыні абласнога спорткамітэта. Тут яго застала Вялікая Айчынная вайна. З сакавіка 1943 г. – удзельнік партызанскага руху. Спачатку ў атрадзе імя Дзяржынскага, потым у Пінскім злучэнні Камарова (В. З. Каржа). Пасля злучэння партызанскага атрада з Савецкай Арміяй ўвесь час быў на перадавой. Узнагароджаны двума ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны І і ІІ ступені, ордэнамі Чырвонай Зоркі, 15-цю медалямі. Быў цяжка паранены. Пасля вайны працуе карэспандэнтам Пінскай абласной газеты, а з 1946 г. пачынаецца яго дзейнасць на Пружаншчыне ў якасці старшыні раённага спорткамітэта, настаўніка фізічнай культуры, затым дырэктара спартыўнай школы. У 1974 г. выйшаў на пенсію, але працягваў працаваць. З лістапада 1984 г. – у г. Баранавічы. Быў членам літаратурнага аб’яднання “Плынь”, хору ветэранаў “Сединка”, клубаў “Неспакойныя сэрцы” і “Крыніца”. Аўтар кнігі вершаў “Партизанские тропы” (1997).
105 гадоў з дня нараджэння П. Д. Гарбацэвіч (10.03.1919–09.10.1999), заслужанага ўрача БССР (1960), Героя Сацыялістычнай Працы (1969).
1003Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч нарадзілася ў в. Кальчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Пасля школы паступіла ў Мінскі медыцынскі інстытут, закончыла 4 курсы, пачалася вайна. У гады Вялікай Айчыннай вайны начальнік санітарнай службы партызанскага атрада імя Ракасоўскага брыгады імя Фрунзе на Міншчыне. У 1945 г. закончыла медыцынскі інстытут і працавала загадчыцай Ляснянскай участковай бальніцы. З 1947 г. галоўны ўрач Навамышскай бальніцы Баранавіцкага раёна. За заслугі ў сістэме аховы здароўя і высокі прафесіяналізм было прысвоена званне “Заслужаны ўрач БССР” (1960). 4 лютага 1966 г. П. Д. Гарбацэвіч удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджана залатым медалём “Серп і Молат”, ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.
105 гадоў з дня нараджэння Р. П. Раскевіча (28.03.1919–30.10.2006), работніка культуры, заслужанага дзеяча культуры, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.
2803Рыгор Паўлавіч Раскевіч нарадзіўся ў в. Ханча Апатаўскага павета (Польшча). Закончыў Віцебскі кінатэхнікум. З 1933 г. працаваў на тэкстыльнай фабрыцы г. Бабруйска. З 1941 г. па 1944 г. ваяваў на розных франтах Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені, 3 медалямі “За адвагу” і другімі ўзнагародамі. У 1962–1970 гг. начальнік Баранавіцкага раённага аддзела кінафікацыі, у 1970–1973 гг. дырэктар Баранавіцкага міжраённага аддзялення кінапракату, у 1973–1984 гг. дырэктар аб’яднаных кінатэатраў у г. Баранавічы. Ганаровае званне прысвоена ў 1964 г.
85 гадоў з дня нараджэння Г. А. Гапановіча (04.03.1939–14.05.2006), паэта.
0403Генадзь Аляксеевіч Гапановіч нарадзіўся ў в. Сераднякі Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых. У 1951 г. скончыў Свярдлоўскае культпрасветвучылішча, у 1963 г. —рэспубліканскія курсы рэжысёраў пры Міністэрстве культуры БССР, у 1985 г. — Даўгаўпілскае аддзяленне журналістыкі Рыжскага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у сферы культуры. З 1985 г. жыве у г. Баранавічы. Працаваў мастаком на Баранавіцкай абутковай фабрыцы. Пісаў вершы на беларускай і рускай мовах. Першая публікацыя вершаў адбылася ў газеце “Піянер Беларусі”, калі вучыўся ў 4-м класе. Пазней друкаваўся ў расійскіх і латышскіх газетах. У Беларусі найчасцей друкаваўся ў баранавіцкіх газетах “Знамя коммунизма”, “Текстильщик”, “Шаг”, рэспубліканскіх: “Чырвоная змена”, “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, “Наша слова”, “На страже”, у абласной газеце “Заря”, у часопісах “Вясёлка” і “Першацвет”. Быў сябрам літаратурнага аб’яднання “Плынь”, а ў апошнія чатыры гады існавання “Плыні” выконваў ролю яе кіраўніка. У 80-90 гг. — кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца” пры ГДК, вядучы перадачы на баранавіцкім радыё “Таленты побач з намі”. На вершы Генадзя Гапановіча напісалі музыку баранавіцкія кампазітары.
85 гадоў з дня нараджэння Б. С. Каласоўскага (22.03.1939), урача, акадэміка.
2203Багуслаў Станіслававіч Каласоўскі нарадзіўся ў в. Старыя Войкавічы Баранавіцкага раёна. У 1961 г. закончыў Львоўскі медыцынскі інстытут. З 1963 па 1988 гг. – урач па камунальнай гігіене, загадчык санітарным аддзелам, намеснікам галоўнага ўрача Мінскай абласной санітарна-эпідеміялагічнай станцыі. З 1988 па 2000 гг. – галоўны ўрач Мінскага абласнога цэнтра гігіены і эпідеміялогіі, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінскай вобласці. Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі. Узнагароджаны медалём “За доблесную працу” і значком “Выдатніку Аховы здароўя”. Апублікавана 46 навукова-практычных работ.
80 гадоў з дня нараджэння С. А. Васілевіча (19.03.1944), генерал-маёра запаса расійскай арміі.
1903Сцяпан Аляксандравіч Васілевіч нарадзіўся ў в. Вялікая Каўпеніца Баранавіцкага раёна. Саветнік Кіраўніка Федэральнай мытнай службы, Старшыня Усерасійскага Саюза ветэранаў мытнай службы. Прэзідэнт Фонда сацыяльнай падтрымкі супрацоўнікаў і ветэранаў мытнай службы, генерал-маёр.
75 гадоў з дня нараджэння Г. А. Гачко (31.03.1954), кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта.
3103Генадзь Аляксеевіч Гачко нарадзіўся ў в. Выжгінты Баранавіцкага раёна. У 1970 г. скончыў Палонкаўскую сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы, які скончыў у 1974 г. У 1975 г. пасля службы ў арміі прыняты на пасаду інжынера давукова-даследчага сектара ў Гродзенскі педінстытут. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце біяхіміі АН БССР па спецыальнасці “Біяфізіка”. У 1982 г. прысуджана вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук, у 1988 г. – званне дацэнта па кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі. З 1994 г. – дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, з 2005 г. – дырэктар інстытута паслядыпломнай адукацыі, з 2008 г. – дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта пасля его рэарганізацыі. Апублікаваў больш за 100 навуковых прац.
60 гадоў з дня нараджэння С. А. Кудрука (06.03.1964 – 23.08.1982), воіна-інтэрнацыяналіста.
0603Сяргей Аркадзьевіч Кудрук нарадзіўся ў в. Амневічы Баранавіцкага раёна, у 1981 г. закончыў Гарадзішчанскую сярэднюю школу і да прызыву ў армію працаваў на гравійна-сартавальным заводзе ў Амневічах. У сакавіку 1982 г. прызваны ў Савецкую армію. З мая 1982 г. – у Афганістане. Радавы С. А. Кудрук загінуў 23 жніўня 1982 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна).
65 гадоў з дня нараджэння В. В. Таркоўскага (27.03.1959), кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта.
2703Вікенцій Вікенцьевіч Таркоўскі нарадзіўся ў в. Гардзейчыкі Баранавіцкага раёна. У 1976 г. скончыў Палонкаўскую СШ, у 1981 – фізічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у 1987 г. – аспірантуру Інстытута фізікі Акадэміі навук БССР. З 1987 г. працуе ў Гродзенскім універсітэце, з 2010 г. – намеснікам дэкана фізіка-тэхнічнага факультэта па вучэбнай рабоце. Апублікаваў 70 навуковых і 22 навукова-метадычныя працы, з іх 3 лабараторныя практыкумы.
60 гадоў з дня нараджэння Яна Збажыны (І. М. Савіцкага) (31.03.1964–10.02.2011), паэта.
3103.1Ян Збажына (Савіцкі Іван Мікалаевіч) нарадзіўся ў г. Баранавічы. Скончыў СШ № 8 у 1981 г., ГПГВ № 61 у 1982 г., у 1993 г. – гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ г. Баранавічы. Пачынальнік маладзёжнага і скаўцкага руху ў г. Баранавічы. Адзін з актыўных удзельнікаў беларускага руху 1990-х. Адначасова займаўся журналістыкай. Адзін з заснавальнікаў Баранавіцкай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі (АДПБ). Паэт, празаік. Творы друкаваліся ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Бярозка”, “Першацвет”, у штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, баранавіцкіх газетах “Наш край”, “Шаг”, “Інтэкс-прэс”, а таксама ў газеце Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны “Наша слова”, у брэсцкай абласной газеце “Заря”, у беластоцкім тыднёвіку “Ніва”. У 2004 г. выйшла кніга твораў “Пыл саркафагаў”.
50 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній (14.03.1974), рэспубліканскага ўнітарнага прамысловага прадпрыемства Беларускай чыгункі.
1403ААТ “Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній” – адзін з буйнейшых станкабудаўнічых заводаў СНД і Еўропы. Будаўніцтва завода як філіяла Мінскага завода аўтаматычных ліній пачалося 14 студзеня 1971 г., было завершана ў снежні 1975 г. У 1972 г. пры заводзе быў ўтвораны Баранавіцкі філіял Мінскага спецыяльнага канструктарскага бюро аўтаматычных ліній. 16 красавіка 1974 г. была выраблена першая дэталь да агрэгатных станкоў. У 1977 г. пачаўся выпуск аўтаматычных ліній. З 7 чэрвеня 1979 г. завод пачаў называцца “Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній”. З 2010 г. – адкрытае акцыянернае таварыства “Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній” (ААТ “БЗАЛ”). Першым дырэктарам завода быў П. Ф. Каролік. Ён кіраваў прадпрыемствам 22 гады і меў шмат дзяржаўных узнагарод. Яго імя носіць вуліца г. Баранавічы. Станкі і аўтаматычныя лініі, якія выпускае завод, адносяцца да асабліва складанай прадукцыі. Яна карыстаецца попытам у РБ і краінах бліжняга замежжа