pcpi6

ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ РОДНАГА КРАЮ.2024

Студзень

Люты

Сакавік

Красавік

Май

Чэрвень

Ліпень

Жнівень

Верасень

Кастрычнік

Лістапад

Снежань

ЛЮТЫ

У 2024 годзе спаўняецца…

На галоўную

 

 

 

 

160 гадоў з дня нараджэння С. К. Карповіча ( 24.02.1864–16.06.1921), педагога, асветніка.

Станіслаў Казіміравіч Карповіч нарадзіўся ў в. Хацішча Навагрудскага павета Мінскай губерніі (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) у памешчыцкай сям’і. Пачатковую адукацыю Станіслаў атрымаў у хатніх умовах у маёнтку Крапіўна на Міншчыне, з 1874 г. вучыўся ў гімназіях спачатку ў г. Рызе, потым у г. Слуцку. У 1882 г. ён выехаў на Каўказ, дзе ў наваколлі Тыфліса (зараз – Тбілісі) працаваў бухгалтарам, сакратаром на біржы i інш. У 1884 г. вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у прыватных дамах г. Вільні, потым у вёсках у розных гаспадароў.3 самага пачатку сваёй педагагічнай дзейнасці Станіслаў Карповіч выкарыстоўваў прагрэсіўныя метады навучання моладзі, даваў найноўшыя тэарэтычныя i практычныя веды. Ён распрацаваў асновы самаадукацыі i ў 1890 г. склаў дапаможнік “Што чытаць”, рукапіс якога быў забаронены цэнзурай i канфіскаваны.

Пасля смерці бацькі ў 1892 г. С. Карповіч пераехаў у г. Варшаву, там узначаліў маладзёжныя гурткі самаадукацыі, зблізіўся з варшаўскай інтэлігенцыяй, супрацоўнічаў з мясцовымі перыядычнымі выданнямі, друкаваў свае артыкулы на тэмы самаадукацыі. Часта наведваў Навагрудчыну, аб’язджаў вёскі i сядзібы, наладжваў дыскусіі па пытаннях самаадукацыі, дапамагаў у арганізацыі бібліятэк на Міншчыне.Педагагічныя погляды С. Карповіча фарміраваліся пад уплывам пазітывізму і матэрыялістычнай філасофіі. С. Карповіч паставіў перад сабою задачу пераадолець тагачасныя вольнасці ў інтэрпрэтацыях выхаваўчых з’яў і стварыць навуку аб выхаванні, або педагогіцы, заснаванай на аб’ектыўных тэарэтычных прынцыпах. С. Карповіч знаходзіўся пад выразным уплывам сацыялістычных ідэй. Асноўным тэзісам педагагічнай сістэмы С. Карповіча з’яўляецца палажэнне аб цеснай залежнасці паміж працэсам чалавечага жыцця і наваколля.

У 1896 г. разам з М. Баркоўскім заснаваў у г. Варшаве кнігарню, у якой побач з іншымі выданнямі былі аддзелы нот i школьнай літаратуры. А ў 1899 г. С. Карповіч заснаваў уласнае выдавецтва нот.

Па ініцыятыве С. Карповіча ў 1903 г. ў г. Варшаве ўзнікла тайнае Таварыства педагагічнае, якое ён узначальваў да яго роспуску. Заснаваў тайныя курсы для настаўнікаў, дзе выкладаў педагогіку. Затым, пасля іх закрыцця, выкладаў на курсах легальных да 1911 г. Таксама выкладаў ва “Універсітэце для усіх”, які быў зачынены ў 1908 г. Выкладаў у Таварыстве культуры польскай. У 1911 г. стварыў уласную выхаваўчую ўстанову для дзяцей 5–10 год пад назвай “Дом дзіцячы”.

У час Першай сусветнай вайны С. Карповіч быў у г. Ваўкавыску, потым пераехаў у г. Маскву, дзе працаваў выхавацелем у інтэрнаце для хлопчыкаў. У 1918 г. разам з сям’ёй вярнуўся ў г. Варшаву. Падаў у Міністэрства працы і апекі грамадскай падрыхтаваную ім праграму курсаў пачатковага выхавання і навучання, намагаўся зноў адкрыць “Дом дзіцячы”, займаўся выкладчыцкай справай.

Навуковая і публіцыстычная творчасць С. Карповіча складае каля 70 апублікаваных прац. Яго асноўныя творы па адукацыі моладзі: “Навука аб выхаванні” (1902), “Наша літаратура для моладзі”, “Скарбы чалавецтва” (абодва 1904) i інш. Быў таксама рэдактарам і суаўтарам трох зборнікаў-чытанак для дзяцей “Наш свет” (1906), якія вытрымалі некалькі перавыданняў. У 1914 г. напісаў кнігу аб сваіх педагагічных поглядах, але яна засталася ў рукапісе.

Станіслаў Казіміравіч Карповіч памёр 16 чэрвеня 1921 г. у Атвоцку каля Варшавы, там жа быў пахаваны.

110 гадоў з дня нараджэння М. Ц. Кудрына (01.02.1914–07.09.1962), заслужанага ўрача БССР (1961).
0102Макар Цімафеевіч Кудрын нарадзіўся на Смаленшчыне (Расія). Закончыў Смаленскі медыцынскі інстытут (1939). Працаваў галоўным урачом Сафонаўскай раённай бальніцы Смаленскай вобласці. З 1941 г . у Чырвонай Арміі: хірург, начальнік ваеннага шпіталя. Удзельнік баёў пад Ленінградам. У 1947 г. галоўны ўрач Бярозаўскай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці. З 1948 г. галоўны ўрач і вядучы хірург Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Кіраваў творчай практыкай студэнтаў Мінскага медыцынскага інстытута, выкладаў курс хірургіі ў Баранавіцкім медыцынскім вучылішчы. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Адна з вуліц г. Баранавічы носіць імя М. Ц. Кудрына.
110 гадоў з дня нараджэння В. П. Таўлая (08.02.1914–27.04.1941), беларускага паэта.
0802Валянцін Паўлавіч Таўлай нарадзіўся ў г. Баранавічы ў сям’і чыгуначніка. Маленства правёў у в. Рудаўка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1925 г. пасля заканчэння польскай пачатковай школы паступае ў Польскую настаўніцкую семінарыю ў г. Слоніме. На другі год вучобы выключаны з яе за нежаданне адмовіцца ад беларускай нацыянальнасці. У 1927 г. паступае ў трэці клас Віленскай беларускай гімназіі. У 1929 г. за ўдзел у кіраўніцтве студэнцкай забастоўкай пратэсту супраць фашызацыі гімназіі выключаны са школы. За падпольную камсамольскую дзейнасць арыштаваны і зняволены ў слонімскую турму, потым у гродзенскі астрог. З 1930 па 1932 гг. жыве ў Мінску, працуе ў газеце “Звязда” і вучыцца на вячэрнім курсе літфака БДУ. У снежні 1932 г. адкліканы ў Заходнюю Беларусь, дзе працуе ў падпольным друку. У 1934 г. зноў арыштаваны пры спробе перайсці ў Савецкую Беларусь. Прыгавораны да 8 гадоў зняволення, якое адбываў у Лукішках, потым – у гродзенскім астрозе. Пасля 1939 г. працаваў у лідскай раённай газеце “Уперад”. У Вялікую Айчынную вайну — сувязны партызанскага атрада імя Катоўскага брыгады імя Дзяржынскага Баранавіцкай вобласці, разведчык спецгрупы “Буравеснік”. Пасля вайны працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам і намеснікам дырэктара Літаратурнага музея Я. Купалы. Выступіў у літаратуры як паэт і ўдзельнік рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. З’яўляецца аўтарам паэм, зборнікаў паэзіі, літаратурна-крытычных і публіцыстычных матэрыялаў, перакладаў на беларускую мову творчасці рускіх паэтаў. Імя В. Таўлая носіць Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка, адна з вуліц горада. У СШ № 4 г. Баранавічы працуе музей паэта.
105 год з часу набыцця Баранавічамі статуса горада (06.02.1919).
06026 лютага 1919 г. Прэзідыум ЦВК БССР прыняў пастанову “Аб утварэнні Баранавіцкага павета ў Мінскай губерні”. Гэта пастанова – адзіны дакумент, які змяніў статус мястэчка Баранавічы. Баранавічы сталі горадам і цэнтрам уезда.
70 гадоў з часу адкрыцця Баранавіцкага гарадскога Дома культуры (25.02.1954).
2502Заснаваны ў 1954 г. У 1968 г. для яго ўзведзены асобны будынак, у 1998 г. дабудаваны. Дырэктар – Станевіч У.Р., мастацкі кіраўнік – Курава Р.М. Працуюць 29 калектываў мастацкай самадзейнасці, 7 аматарскіх аб’яднанняў (клубаў). 12 калектываў маюць званні “народны” ці “ўзорны”. Калектывы ГДК – удзельнікі і лаўрэаты міжнародных, рэспубліканскіх мастацкіх конкурсаў і фестываляў.
60 гадоў з дня нараджэння А. І. Касцюка (02.02.1964), спартсмена, майстра спорту.
Андрэй Іванавіч Касцюк нарадзіўся ў п. Урэлікі Магаданскай вобласці (Расія). У 1992 г. закончыў БДІФК. З 1989 г. – трэнер ДЮСШАР г. Баранавічы. У 1984 г. – пераможца першынства свету па самба сярод моладзі (г. Мадрыд, Іспанія), у 1992 г. – бронзавы прызёр Сусветных гульняў у Галандыі, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (г. Калінінград, Расія), у 1993 г. – сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (г. Кстова, Расія). Майстар спорту міжнароднага класа па самба (1984).
60 гадоў з дня нараджэння Ю. У. Мазалевіча (04.02.1964), баранавіцкага паэта.

0402Юрый Уладзіміравіч Мазалевіч нарадзіўся 4 лютага 1964 г. ў в. Моладава Навагрудская раёна Гродзенскай вобласці. У г. Баранавічы жыве з 1979 г. Працоўную біяграфію распачаў з навучання ў прафесійна-тэнічным вучылішчы машынабудавання № 118 горада Баранавічы, пасля заканчэння працаваў на заводзе паточных ліній. Пасля службы ў войску паступіў на вучобу ў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці і быў накіраваны ў 1989 г. па лініі камсамола на працу ў вытворчае аб'яднанне “Пратэзіст”. У 2001 г. завочна атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне прадпрыемства”. З 1995 г. і па цяперашні час працуе дырэктарам Баранавічкага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр”. Творчую дзейнасць распачаў у 2017 г. Член літаратурнага аб'яднання “Купальскія зоры”. Вершы былі надрукаваны ў рэспубліканскай штодзеннай газеце “Вместе”, калектыўных зборніках “На крылах натхнення”, “Сила слова”, літаратурным альманаху “Созвездие”.

Аўтар збрніка вершаў “Я пішу душою” (2020), дзіцячай кнігі-казкі “Хлопчык – Мазольчык” (2021).
50 гадоў з часу адкрыцця Баранавіцкага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя машынабудавання (24.02.1974).
2402Баранавіцкае ПТВ-118 металістаў, сёння УА “Баранавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй машынабудавання”, заснавана загадам №194 17.07.1973 г. Дзяржкамітэта Савета Міністраў па прафтэхасвеце. Яно было створана з мэтай падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых для Баранавіцкага філіяла Мінскага завода аўтаматычных ліній (сёння ААТ “Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній”). Адкрыццё ўстановы датуецца 24.02.1974 г. Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца на аснове агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.
40 гадоў з часу заснавання Баранавіцкага народнага ансамбля беларускай песні ДК “Чыгуначнік” “Кужалёк” (25.02.1984).
2502.1Створаны пры Доме культуры “Чыгуначнік”. У рэпертуары – беларускія народныя песні. У розныя гады ансамблем кіравалі: П. Карасёў, В. Палікарпаў, І. Несцер. У 2000 г. калектыву было прысвоена званне “Народны гурт беларускай песні”. Ансамбль – удзельнік гарадскіх свят, фестываляў народнай творчасці, абласных і рэспубліканскіх “Дажынак”. У 2000 г. уваходзіў у склад дэлегацыі Баранавіцкага аддзялення чыгункі, запрошанай на юбілейныя ўрачыстасці калінінградскіх чыгуначнікаў. У 2001 г. прымаў удзел у адкрыцці выставы мастацкіх твораў, прысвечанай святкаванню ўгодак Уладзіслава Галубка.
15 гадоў з часу адкрыцця Вострава кахання (14.02.2009).
1402У Паўночным мікрараёне на Свяцілаўскім возеры ў Дзень усіх закаханых ў 2009 г. быў адкрыты “Востраў кахання”. Цяпер гэта самае рамантычнае месца для закаханых і маладажонаў.