ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ РОДНАГА КРАЮ.2024
|
Cтудзень |
Ліпень Жнівень Верасень |
Кастрычнік Лістапад Снежань |
СТУДЗЕНЬ
| 295 гадоў з дня нараджэння Храптовіча Іаахіма Ігнацы Юзафа (04.01.1729–04.03.1812), дзяржаўнага і культурнага дзеяча ВКЛ, філосафа, паэта, перакладчыка. |
Храптовіч (Літавор-Храптовіч) Іаахім Ігнацы Юзаф нарадзіўся ў в. Ясянец Баранавіцкага раёна. Вучыўся ў Нясвіжскім калегіуме, Віленскай акадэміі, у Брунсбергу. Напачатку служыў у войску. У 1752–1764 гг. – стольнік навагрудскі; выбіраўся дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1753 г., 1765 (яго маршалак). З 1764 г. – вялікі сакратар ВКЛ, з 1773 г. падканцлер ВКЛ; у 1791–1792 гг. – член Пастаяннай рады, міністр замежных спраў Рэчы Паспалітай. У адукацыйнай камісіі кіраваў дэпартаментам школ ВКЛ. Адзін з заснавальнікаў Варшаўскага таварыства сяброў навук. Прыхільнік фізіякратызму. Аўтар вершаў на польскай мове, артыкула “Паэзія”(1781), “Памяткі пра род Літавораў” (апублікавана ў 1890–1891 гг.), артыкулаў на сельскагаспадарчыя тэмы. У сваім маёнтку ў Шчорсах (цяпер вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці) пабудаваў палац, школу, уніяцкую царкву, заснаваў бібліятэку. |
| 95 гадоў з дня нараджэння А. М. Дудука (27.01.1929–13.06.2009), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1986). |
Аляксандр Мікалаевіч Дудук нарадзіўся ў в. Нарэшавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (сувязны спецатрада “Авангард”, які дыслацыраваўся на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці з верасня 1943 г. па ліпень 1944 г.). У 1944–1945 гг. сакратар Чырванаслабодскага сельсавета Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці. У 1967–1972 гг. дырэктар саўгаса “Чырвоны сцяг”. З мая 1973 г. дырэктар саўгаса-камбіната “Мір”. Удастоенны звання “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР”. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 7 ліпеня 1986 г. Узнагароджаны залатым медалем “Серп і Молат”, ордэнамі Леніна (двойчы), Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, “Знак Пашаны”. |
| 90 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Карсакуўны (17.01.1934–06.08.2013), польскай актрысы тэатра і кіно. |
Лідзія Карсакуўна нарадзілася ў г. Баранавічы. Дэбютавала ў тэатры ў 1950 г. У 1951–1953 гг. працавала салісткай Дзяржаўнага ансамбля песні і танца “Мазовія” (Мазовше) (“Mazowsze”). У 1953 – 1954 гг. працавала ў тэатры Сатыры ў Польшчы. З 1955 г. – актрыса варшаўского тэатра “Сірэна” (да 1987 г.). У кіно дэбютавала ў 1953 г. Знялася больш чым у 20 фільмах і серыялах. Найбольш вядомы фільм для нашых гледачоў “Ставка больше чем жизнь”. |
| 85 гадоў з дня нараджэння А. П. Ягадніцкага (28.01.1939–27.05.2015),баранавіцага паэта. |
Алесь Піліпавіч Ягадніцкі нарадзіўся на Беласточчыне. Сямья пераехала ў г. Навагрудак. У 1955 г. скончыў сярэднюю школу. Вучыўся ў Навагрудскім тарговым тэхнікуме, пасля – у Мінскім інстытуце народнай гаспадаркі. Працаваў начальнікам вылічальнага цэнтра аблпатрэбсаюза, затым намеснікам загадчыка райано па фінансавых пытаннях. З дзяцінства пісаў вершы і апавяданні. Друкаваўся ў літаратурных альманахах “…И вдруг слова стихами закружились”, “Барановичская лира”, у газеце “Наш край”. Быў актыўным удзельнікам народнага ансамбля “Кужалёк” ДК Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. |
| 70 гадоў з часу надання Баранавічам статуса раённага цэнтра (08.01.1954). |
| У выніку правядзення на тэрыторыі Беларусі новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Баранавіцкая вобласць была ліквідавана. Горад Баранавічы атрымаў статус раённага цэнтра абласнога падпарадкавання. |
| 70 гадоў з дня нараджэння І. В. Філюты (13.01.1954), заслужанага трэнера. |
Іван Васільевіч Філюта нарадзіўся ў в. Сокалава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975 г. закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізкультуры, у 1975–1976 гг. служыў у арміі, у 1976–1990 гг. трэнер СДЮШАР г. Баранавічы, у 1990–1994 гг. трэнер ШВСМ, з 1994 г. трэнер па самба ШВСМ і адначасова абласнога Савета “Дынама”. У 1992 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны трэнер”. |
| 70 гадоў з дня нараджэння А. В. Марыскіна (07.01.1954), намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда Беларусі, заслужанага юрыста РБ. |
Аляксандр Уладзіміравіч Марыскін нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1979 г. скончыў юрыдычны факультэт, а ў 1982 г. – аспірантуру па кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ. В 1985 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў. З 1982 па 1991 гг. працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам факультэта правазнаўства Гродзенскага дзяржуніверсітэта, а таксама загадчыкам кафедры дзяржаўнага права Беларускага інстытута правазнаўства. З 1991 па 1997 гг. знаходзіўся на службе ў дзяржаўным апараце, займаючы пасады старшага рэферэнта, загадчыка сектарам Сакратарыята Вярхоўнага Савета, начальніка галоўнага ўпраўлення прававога забеспячэння Адміністрацыі прэзідэнта. А. Марыскін з’яўляецца аўтарам больш за 60 навуковых прац; прымаў удзел у распрацоўцы многіх законапраектаў і праектаў нарматыўных актаў; быў членам рабочай групы па падрыхтоўцы праекта новай рэдакцыі Канстытуцыі РБ, прынятай на рэферэндуме ў лістападзе 1996 г., 11.03.1997 г. выбраны намеснікам старшыні Канстытуцыйнага суда. |
| 65 гадоў з дня нараджэння С. Г. Шуракова (30.01.1959), паэта. |
Сяргей Генадзьевіч Шуракоў нарадзіўся ў г. Кохма Іванаўскай вобласці Расіі. Вучыўся ў школе, служыў у арміі. Пасля заканчэння Іванаўскага тэкстыльнага інстытута працаваў на баранавіцкім баваўняным аб’яднанні майстрам, начальнікам цэха. З 1991 г. дырэктар, а затым прэзідэнт страхавой кампаніі “Вест АСКО”. Закончыў Беларускі інстытут правазнаўства і атрымаў кваліфікацыю юрыста-міжнародніка. Удзельнік літаратурных і творчых вечароў, конкурсаў аўтарскай песні. Яго паэзія ўдала спалучае любоўную лірыку і філасоўскае бачанне свету, друкаваўся ў газеце “Знамя коммунизма”. Аўтар кнігі “Листопад вперемежку с дождём”(1997). |
| 65 гадоў з дня нараджэння А. А. Фалея (28.01.1959), мастака. |
Аляксандр Аляксандравіч Фалей нарадзіўся ў в. Задзвея Баранавіцкага раёна. У 1992 г. скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці мастацкае праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Удзельнік больш за 80 міжнародных, рэспубліканскіх, абласных выстаў, 15 з якіх – персанальныя. З 1986 г. працуе ў жывапісе, габелене, графіцы, скульптуры, мастацкім кавальстве ў суполцы “Каваль” разам з Іванам Квятко і Сяргеем Сяргейчыкам. Творы знаходзяцца ў нацыянальных музеях Беларусі, у музеях Расіі, прыватных калекцыях ЗША, Францыі, Германіі, Шатландыі, Фінляндыі і інш. Член творчага аб’яднання “Аршыца” з 1991 г., член Міжнароднай акадэміі графікі з 2004 г., сябра БСМ з 1999 г. Жыве ў г. Баранавічы. |
| 60 гадоў з дня нараджэння А. Ф. Калодка (18.01.1964–25.09.1983), воіна-інтэрнацыяналіста. |
Аляксандр Фёдаравіч Калодка нарадзіўся ў г. Баранавічы, у 1981 г. закончыў СШ № 9, у 1982 г. прызваны ў Савецкую армію. З сакавіка 1982 г. – у Афганістане. Радавы А. Ф. Калодка загінуў 25 верасня 1983 г. |
| 60 гадоў з дня нараджэння Г. І. Ліс (14.01.1964), паэткі. |
Галіна Іванаўна Ліс нарадзілася ў пасёлку Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум, потым – Гомельскі кааператыўны інстытут. Працавала ў Баранавіцкім Гаркаапгандлі. Зараз з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам. Піша вершы на рускай мове. Друкавалася ў баранавіцкай газеце “Наш край”, у альманаху “Гоман”, у калектыўных зборніках “Дыханием единым”, “Паэзія-2010”, “Паэзія-2011”, “Гаманлівае дрэва любові”, “…И вдруг слова стихами закружились”, “ЛітАўра”, “Талент”, “Крыніца дабрыні”, “Барановичская лира (2016, 2017)”. Выйшлі кнігі вершаў “Пускай душа моя для вас заговорит”(2008), “Васильковые грёзы”(2010), “Золотые рассветы мои…” (2013), “Цветная музыка души” (2013), “Когда не рядом я…” (2015), “Пацеркі лёсу” (2015); кніга аб жыцці і творчасці “Васільковыя мроі”. З’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання “Ліра” і членам народнага клуба “Ваганты”. Піша карціны. |


Храптовіч (Літавор-Храптовіч) Іаахім Ігнацы Юзаф нарадзіўся ў в. Ясянец Баранавіцкага раёна. Вучыўся ў Нясвіжскім калегіуме, Віленскай акадэміі, у Брунсбергу. Напачатку служыў у войску. У 1752–1764 гг. – стольнік навагрудскі; выбіраўся дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1753 г., 1765 (яго маршалак). З 1764 г. – вялікі сакратар ВКЛ, з 1773 г. падканцлер ВКЛ; у 1791–1792 гг. – член Пастаяннай рады, міністр замежных спраў Рэчы Паспалітай. У адукацыйнай камісіі кіраваў дэпартаментам школ ВКЛ. Адзін з заснавальнікаў Варшаўскага таварыства сяброў навук. Прыхільнік фізіякратызму. Аўтар вершаў на польскай мове, артыкула “Паэзія”(1781), “Памяткі пра род Літавораў” (апублікавана ў 1890–1891 гг.), артыкулаў на сельскагаспадарчыя тэмы. У сваім маёнтку ў Шчорсах (цяпер вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці) пабудаваў палац, школу, уніяцкую царкву, заснаваў бібліятэку.
Аляксандр Мікалаевіч Дудук нарадзіўся ў в. Нарэшавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (сувязны спецатрада “Авангард”, які дыслацыраваўся на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці з верасня 1943 г. па ліпень 1944 г.). У 1944–1945 гг. сакратар Чырванаслабодскага сельсавета Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці. У 1967–1972 гг. дырэктар саўгаса “Чырвоны сцяг”. З мая 1973 г. дырэктар саўгаса-камбіната “Мір”. Удастоенны звання “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР”. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 7 ліпеня 1986 г. Узнагароджаны залатым медалем “Серп і Молат”, ордэнамі Леніна (двойчы), Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, “Знак Пашаны”.
Лідзія Карсакуўна нарадзілася ў г. Баранавічы. Дэбютавала ў тэатры ў 1950 г. У 1951–1953 гг. працавала салісткай Дзяржаўнага ансамбля песні і танца “Мазовія” (Мазовше) (“Mazowsze”). У 1953 – 1954 гг. працавала ў тэатры Сатыры ў Польшчы. З 1955 г. – актрыса варшаўского тэатра “Сірэна” (да 1987 г.). У кіно дэбютавала ў 1953 г. Знялася больш чым у 20 фільмах і серыялах. Найбольш вядомы фільм для нашых гледачоў “Ставка больше чем жизнь”.
Алесь Піліпавіч Ягадніцкі нарадзіўся на Беласточчыне. Сямья пераехала ў г. Навагрудак. У 1955 г. скончыў сярэднюю школу. Вучыўся ў Навагрудскім тарговым тэхнікуме, пасля – у Мінскім інстытуце народнай гаспадаркі. Працаваў начальнікам вылічальнага цэнтра аблпатрэбсаюза, затым намеснікам загадчыка райано па фінансавых пытаннях. З дзяцінства пісаў вершы і апавяданні. Друкаваўся ў літаратурных альманахах “…И вдруг слова стихами закружились”, “Барановичская лира”, у газеце “Наш край”. Быў актыўным удзельнікам народнага ансамбля “Кужалёк” ДК Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Іван Васільевіч Філюта нарадзіўся ў в. Сокалава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975 г. закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізкультуры, у 1975–1976 гг. служыў у арміі, у 1976–1990 гг. трэнер СДЮШАР г. Баранавічы, у 1990–1994 гг. трэнер ШВСМ, з 1994 г. трэнер па самба ШВСМ і адначасова абласнога Савета “Дынама”. У 1992 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны трэнер”.
Аляксандр Уладзіміравіч Марыскін нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1979 г. скончыў юрыдычны факультэт, а ў 1982 г. – аспірантуру па кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ. В 1985 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў. З 1982 па 1991 гг. працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам факультэта правазнаўства Гродзенскага дзяржуніверсітэта, а таксама загадчыкам кафедры дзяржаўнага права Беларускага інстытута правазнаўства. З 1991 па 1997 гг. знаходзіўся на службе ў дзяржаўным апараце, займаючы пасады старшага рэферэнта, загадчыка сектарам Сакратарыята Вярхоўнага Савета, начальніка галоўнага ўпраўлення прававога забеспячэння Адміністрацыі прэзідэнта. А. Марыскін з’яўляецца аўтарам больш за 60 навуковых прац; прымаў удзел у распрацоўцы многіх законапраектаў і праектаў нарматыўных актаў; быў членам рабочай групы па падрыхтоўцы праекта новай рэдакцыі Канстытуцыі РБ, прынятай на рэферэндуме ў лістападзе 1996 г., 11.03.1997 г. выбраны намеснікам старшыні Канстытуцыйнага суда.
Сяргей Генадзьевіч Шуракоў нарадзіўся ў г. Кохма Іванаўскай вобласці Расіі. Вучыўся ў школе, служыў у арміі. Пасля заканчэння Іванаўскага тэкстыльнага інстытута працаваў на баранавіцкім баваўняным аб’яднанні майстрам, начальнікам цэха. З 1991 г. дырэктар, а затым прэзідэнт страхавой кампаніі “Вест АСКО”. Закончыў Беларускі інстытут правазнаўства і атрымаў кваліфікацыю юрыста-міжнародніка. Удзельнік літаратурных і творчых вечароў, конкурсаў аўтарскай песні. Яго паэзія ўдала спалучае любоўную лірыку і філасоўскае бачанне свету, друкаваўся ў газеце “Знамя коммунизма”. Аўтар кнігі “Листопад вперемежку с дождём”(1997).
Аляксандр Аляксандравіч Фалей нарадзіўся ў в. Задзвея Баранавіцкага раёна. У 1992 г. скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці мастацкае праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Удзельнік больш за 80 міжнародных, рэспубліканскіх, абласных выстаў, 15 з якіх – персанальныя. З 1986 г. працуе ў жывапісе, габелене, графіцы, скульптуры, мастацкім кавальстве ў суполцы “Каваль” разам з Іванам Квятко і Сяргеем Сяргейчыкам. Творы знаходзяцца ў нацыянальных музеях Беларусі, у музеях Расіі, прыватных калекцыях ЗША, Францыі, Германіі, Шатландыі, Фінляндыі і інш. Член творчага аб’яднання “Аршыца” з 1991 г., член Міжнароднай акадэміі графікі з 2004 г., сябра БСМ з 1999 г. Жыве ў г. Баранавічы.
Аляксандр Фёдаравіч Калодка нарадзіўся ў г. Баранавічы, у 1981 г. закончыў СШ № 9, у 1982 г. прызваны ў Савецкую армію. З сакавіка 1982 г. – у Афганістане. Радавы А. Ф. Калодка загінуў 25 верасня 1983 г.
Галіна Іванаўна Ліс нарадзілася ў пасёлку Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум, потым – Гомельскі кааператыўны інстытут. Працавала ў Баранавіцкім Гаркаапгандлі. Зараз з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам. Піша вершы на рускай мове. Друкавалася ў баранавіцкай газеце “Наш край”, у альманаху “Гоман”, у калектыўных зборніках “Дыханием единым”, “Паэзія-2010”, “Паэзія-2011”, “Гаманлівае дрэва любові”, “…И вдруг слова стихами закружились”, “ЛітАўра”, “Талент”, “Крыніца дабрыні”, “Барановичская лира (2016, 2017)”. Выйшлі кнігі вершаў “Пускай душа моя для вас заговорит”(2008), “Васильковые грёзы”(2010), “Золотые рассветы мои…” (2013), “Цветная музыка души” (2013), “Когда не рядом я…” (2015), “Пацеркі лёсу” (2015); кніга аб жыцці і творчасці “Васільковыя мроі”. З’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання “Ліра” і членам народнага клуба “Ваганты”. Піша карціны.


