ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ РОДНАГА КРАЮ.2024
У 2024 годзе спаўняецца…
|
|
| 260 гадоў з часу пабудовы Царквы ў гонар Уздвіжання Крыжа Гасподняга ў г. п. Гарадзішча Баранавіцкага раёна (1764) | |
У 1764 г. у мястэчку Гарадзішча была пабудавана драўляная Свята-Крыжаўзвіжанская царква памешчыкам графам Пацам. Праваслаўная Свята-Крыжаўзвіжанская царква размяшчалася ў прыстасаваным будынку былога касцёла, перададзенага праваслаўным вернікам 25 красавіка 1867 г. і асвечаным 19 сакавіка 1869 г. У ліпені 1874 г. пачаліся працы па перабудове храма, якія былі скончаны ў канцы 1876 г. Будынак набыў выгляд падоўжанага крыжа з пяццю глухімі цыбулепадобнымі купаламі і званіцаю ў франтоннай частцы. Унутры царква мела драўляную падлогу. Новы іканастас з калонамі быў пафарбаваны ў белы колер, з пазалочанымі карнізамі, рамамі і разьбою, складаўся з 23 абразоў размешчаных ў чатыры рада. Званоў было тры, вагою 8, 7, 5 пудоў.Настаяцелем храма быў Васіль Янушэўскі, рукапаложаны ў 1847 г. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства, штатнае народнае вучылішча і багадзельня. У склад прыходу ўваходзілі вёскі: Гарадзішча, Вялікае Сяло, Сталькавічы, Кісялі, Несцеры, Баўшы, Селявічы, Лазоўцы, Боўдзілавічы, Міхноўцы, Пярэвалака, Брынічы, Лозы. |
|
|
115 год з дня адкрыцця першага электратэатра “Эдэм” г. Баранавічы (1909) |
|
У 1909 г. ў г. Баранавічы быў адкрыты першы электратэатр “Эдэм” на перакрыжаванні вуліц Марыінскай (Савецкая) і Елізавецінскай (Чырвонаармейская), які належыў Станіславу Каралькевічу. Афішы аб новых кінафільмах вывешваліся на будынку кінатэатра і друкаваліся ў штотыднёвай газеце “Барановичский Листок Объявлений ”. У кінатэатры дэманстраваліся розныя фільмы. Акрамя фільмаў паказваліся так званыя кінажурналы, чымсці напамінаючыя выпускі навін. З пачаткам Першай сусветнай вайны ніякіх звестак пра кінатэатр не захавалася. |
|
| 110 гадоў з дня нараджэння М. А. Вітко (1914), заслужанага шафёра (1970-я) | |
| Міхаіл Ануфрыевіч Вітко нарадзіўся ў в. Швяды Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Вадзіцель грузавога аўтапарка № 4. г. Баранавічы. Ганаровае званне “Заслужаны шафёр” прысвоена ў 1970-я гады. | |
| 110 гадоў з дня нараджэння А. Д. Нядзведскай (1914–1997), заслужанай настаўніцы (1967) | |
| Антаніна Дзмітрыеўна Нядзведская нарадзілася ў 1914 г. Закончыла Магілёўскі педагагічны інстытут. З 1944 г. у г. Баранавічы. У 1944–1952 гг. настаўніца геаграфіі рускай 7-гадовай школы № 3 г. Баранавічы, у 1952–1967 гг. настаўніца школы працоўнай моладзі, з 1967 г. настаўніца геаграфіі СШ № 12. Выдатнік народнай асветы БССР. Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік” прысвоена ў 1967 г. | |
| 105 гадоў з дня нараджэння В. Я. Фурукіна (1919–1985), транспарціроўшчыка (1975) | |
| Васіль Яфімавіч Фурукін нарадзіўся ў в. Бакова Раднікоўскага раёна Іванаўскай вобласці (Расія). У 1966–1985 гг. на Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднанні, шліхтавальшчык ткацкай фабрыкі, транспарціроўшчык тканіны аддзелачнай фабрыкі. У 1975 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік прамысловасці”. | |
| 105 гадоў з дня нараджэння В. С. Чурылавай (1919), заслужанага ўрача (1968) | |
| Валянціна Сямёнаўна Чурылава нарадзілася ў г. Камышын Валгаградскай вобласці. У 1941 г. закончыла Саратаўскі медінстытут, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. У 1948–1952 гг. участковы педыятр Баранавіцкай чыгуначнай паліклінікі, у 1952–1974 гг. загадчыца дзіцячага аддзялення Баранавіцкай аб’яднанай чыгуначнай бальніцы. Ганаровае званне “Заслужаны ўрач” прысвоена ў 1968 г. | |
| 100 гадоў з дня нараджэння М. А. Магучага (1924), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі (1984) | |
Міхаіл Афанасьевіч Магучы нарадзіўся ў в. Прысушына Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944–1950 гг. аграном Суражскай МТС Віцебскага раёна, у 1950–1960 гг. дырэктар Пружанскай МТС, у 1960–1966 гг. кіраўнік “Сельгастэхнікі”Пружанскага раёна, у 1966–1985 гг. кіраўнік Гарадзішчанскай “Сельгастэхнікі” Баранавіцкага раёна. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны (двойчы), Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), “Знак Пашаны”. У 1984 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі”. |
|
| 100 гадоў з дня нараджэння У. У. Юрчыка (1924), заслужанага настаўніка (1972) | |
| Уладзімір Уладзіміравіч Юрчык нарадзіўся ў в. Сенічаняты Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944–1945 гг. сакратар Пачапаўскага сельскага Савета, у 1945–1949 гг. настаўнік Вялікасваратвянскай, Казловіцкай пачатковых школ, у 1949–1988 гг. завуч Сенічаняцкай пачатковай школы. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. У 1972 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік”. | |
| 95 гадоў з дня нараджэння Г. П. Сідорка (1929), заслужанай настаўніцы (1975) | |
| Ганна Паўлаўна Сідорка нарадзілася ў в. Лазавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1948–1952 гг. настаўніца Родкавіцкай пачатковай, Ніжнячэніхаўскай сямігадовай школ Баранавіцкага раёна, у 1952–1956 гг. настаўніца сямігадовай школы № 8 Пахтараальскага раёна Казахскай ССР, у 1956–1996 гг. настаўніца нямецкай мовы Стайкаўскай СШ Баранавіцкага раёна. У 1975 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік”. | |
| 95 гадоў з дня нараджэння І. С. Ярмалінскага (1929), заслужанага настаўніка (1972) | |
| Іван Станіслававіч Ярмалінскі нарадзіўся ў в. Міраўшчына Капыльскага раёна Мінскай вобласці. У 1951–1975 гг. настаўнік фізікі Ягаднайскай, Навамышскай СШ, у 1975–1978 гг. інспектар Баранавіцкага райана, у 1978–1989 гг. намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце Мірскай СШ Карэліцкага раёна. Выдатнік асветы СССР. У 1972 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік”. | |
| 95 гадоў з дня нараджэння Т. С. Каськовіч (1929), заслужанага работніка гандлю і грамадскага харчавання (1968) | |
| Тамара Сцяпанаўна Каськовіч нарадзілася ў г. Аткарск Саратаўскай вобласці (Расія). Закончыла Навагрудскі гандлёва-эканамічны тэхнікум. У 1946–1954 гг. прадавец асобага магазіна г. Баранавічы, магазіна № 17. У 1954–1985 гг. загадчыца магазінаў № 11, 8. Выдатнік савецкага гандлю. Ганаровае званне прысвоена ў 1968 г. | |
| 95 гадоў з дня нараджэння Л. Д. Міхайленкі (1929), міліцыянера (1982) | |
| Леанід Дзямідавіч Міхайленка нарадзіўся ў в. Усходняя Ніва Савецкага раёна Амурскай вобласці. Закончыў транспартную школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1955). У 1973–1986 гг. начальнік лінейнага аддзела міліцыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У 1982 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў”. | |
| 95 гадоў з дня нараджэння Б. Ю. Жукоўскага (1929), машыніста, заслужанага геолага-разведчыка (1969) | |
| Барыс Юстынавіч Жукоўскі нарадзіўся ў в. Чалюшчэвічы Капаткевіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1968–1996 гг. машыніст перасовачнай кампрэсарнай станцыі “Заходняя”пошукава-здымачнай партыі г. Баранавічы. Ганаровае званне прысвоена ў 1969 г. | |
| 95 гадоў з дня нараджэння М. Ц. Жулега (1929), буравога майстра, заслужанага геолага-разведчыка (1971) | |
| Мікалай Цімафеевіч Жулега нарадзіўся ў 1929 г. У 1954–1974 гг. буравы майстар беларускай экспедыцыі г. Баранавічы. У 1974–1994 гг. буравы майстар Жыткавіцкай геолага-здымачнай партыі. У 1994–1997 гг. буравы майстар Заходняй пошукава-здымальнай партыі г. Баранавічы. У 1971 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны геолаг-разведчык”. | |
| 80 гадоў з дня адкрыцця ДУА “Сярэдняй школы № 13 г. Баранавічы” (1944) | |
Гісторыя школы пачынаецца ў 1939 г., пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР у горадзе адкрылася школа № 1 Брэст-Літоўскай чыгункі. Зноў свае дзверы школа адчыніла ў 1944 г. Першы выпуск школы адбыўся ў 1946 г. У 1953 г. школа атрымала новую назву – сярэдняя школа № 41 Баранавіцкага аддзялення чыгункі. З снежня 1960 г. школа пераведзена ў распараджэнне Баранавіцкага Гарана і атрымала назву сярэдняя агульнаадукацыйная працоўная палітэхнічная школа № 13. У кастрычніку 1963 г. школа пераехала ў новы будынак па вуліцы Базіснай, 7, дзе знаходзіца і цяпер. |
|
| 80 гадоў з дня ўтварэння баранавіцкага ўзорнага духавога аркестра (1944) | |
Аркестр створаны ў 1944 г. пры дзіцячай музычнай школе № 1 г. Баранавічы. У 1998 г. прысвоена званне “ўзорны аматарскі калектыў”. Кіраўнікі: А. Я. Бурштэйн (з 1944), Р. А. Плятнёў (з 1966), Э. К. Сухарэнка (з 1974), В. А. Ждан (з 1978), А. Л. Дрозд (з 1995), А. А. Кузьміч (з 2002), У. Р. Станевіч (з 2007). У рэпертуары аркестра творы класічныя, эстрадна папулярныя, апрацоўкі джазавай музыкі, музыкі з кінафільмаў, песні ваенных гадоў. Калектыў – дыпламант і лаўрэат гарадскіх і абласных конкурсаў духавой музыкі. |
|
| 80 гадоў з дня нараджэння М. І. Салаўя (1944), чыгуначніка, заслужанага работніка транспарту (1989) | |
| Мікалай Іванавіч Салавей нарадзіўся ў в. Пастарынне Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Ленінградскі інстытут чыгуначнага транспарту (1967). З 1986 г. начальнік Баранавіцкай доследнай пуцявой машыннай станцыі. У 1989 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік транспарту”. | |
| 75 гадоў з дня нараджэння У. К. Нікановіча (1949), чыгуначніка, заслужанага работніка транспарту (1996) | |
| Уладзімір Канстанцінавіч Нікановіч нарадзіўся ў в. Гукава Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1979–1990 гг. майстар лакаматыўнага дэпо, з 1990 г. начальнік лакаматыўнага дэпо Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У 1996 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік транспарту”. | |
| 75 гадоў з дня нараджэння Э. С. Кабяка (1949–18.02.2016), журналіста, фотакарэспандэнта | |
Эдуард Сяргеевіч Кабяк нарадзіўся ў в. Дубава Баранавіцкага раёна. У 1966 г. закончыў СШ № 8 г. Баранавічы і стаў працаваць лабарантам кабінета хіміі ў сваёй школе. У маі 1967 г. быў прыняты на пасаду літаратурнага супрацоўніка Баранавіцкай аб’яднанай газеты “Знамя коммунизма”. 12 снежня 1974 г. быў залічаны ў штат БелТА пры Савеце Міністраў БССР фотакарэспандэнтам, дзе і прапрацаваў да 1996 г. З чэрвеня 1996 г. працаваў спецыяльным карэспандэнтам , рэдактарам аддзела фотаінфармацыі брэсцкай абласной газеты “Заря”. Як член Саюза журналістаў, займаўся арганізацыяй фотавыставак, супрацоўнічаў з радам выданняў – часопісам “Беларуская думка”, газетамі “Белорусская нива” і “Звязда”. За высокія працоўныя дасягненні Э. С. Кабяк узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай ТАСС і іншымі ўзнагародамі. |
|
| 60 гадоў з дня адкрыцця помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў (1964) | |
![]() У 1964 г. па вуліцы Загараднай быў узведзены каменны чатырохмятровы абеліск з пяціканцовай зоркай. Першыя захаванні савецкіх салдат і партызан на гэтым месцы адбыліся ў 1944 г. Да 1964 г. тут працягваліся перазахаванні астанкаў воінаў з розных частак горада. У 1985 г. помнік быў рэканструяваны. Узведзены мармуровы абеліск у выглядзе трох штыкоў, якія з’яўляюцца сімваламі воінскай адвагі байцоў трох франтоў, прымаўшых удзел у вызваленні горада. На мармуровых старонках сімвалічна разгорутай кнігі пералічаны імёны загінуўшых савецкіх воінаў і партызан. Побач з брацкай магілай знаходзяцца адзіночныя захаванні вядомых і невядомых воінаў. |
|
| 55 гадоў з часу ўтварэння баранавіцкай узорнай студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” (1969) | |
Студыя створана ў 1969 г. пры Доме піянераў і школьнікаў (цяпер Палац дзіцячай творчасці). У 2003 г. прысвоена званне “ўзорны аматарскі калектыў”. Кіраўнік І. У. Шкіра (1979). Асноўныя мэты дзейнасці – навучанне дзяцей асновам мастацкага рамяства, садзейнічанне іх самапазнанню і самарэалізацыі, фарміраванне эстэтычнага ўспрыняцця рэчаіснасці і твораў мастацтва. Сярод выпускнікоў студыі вядомыя архітэктары і мастакі краіны. |
|
| 55 гадоў з часу ўтварэння баранавіцкага народнага духавога аркестра (1969) | |
Аркестр створаны ў 1969 г. пры баранавіцкім музычным каледжы. У 1992 г. прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. Арганізатар і першы кіраўнік Г. М. Арлоў. Кіраўнікі : Ю. Ф. Лебедзеў (з 1976), В. П. Пятроўскі (з 1977), У.М. Чабатарэнка (з 1978), В. С. Прадун (з 1986), С. А. Мікуліч (з 1998), Ю. В. Барадзін (з 2005), А. У. Чамармазовіч (2007). Асноўная мэта дзейнасці – прапаганда духавой музыкі. У рэпертуары сусветная і айчынная класіка, творы розных жанраў і музычных стыляў, аўтарскія аранжыроўкі. Аркестр – лаўрэат і дыпламант міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў. |
|
| 50 гадоў з часу ўтварэння баранавіцкага народнага тэатра эстрадных мініяцюр “Клюж”(1974) | |
Тэатр створаны ў 1974 г. у г. Баранавічы пры Палацы культуры “Тэкстыльшчык”, з 2008 г. сучасная назва. У 1979 г. прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. Кіраўнікі: В. В. Сакалоў (з 1974), Н. І. Гатоўчыц (з 1984), Т. У. Грэсь (з 1987), М. В. Стрыжоў (з 1990), Л. П. Уласава (з 2005). Асноўны кірунак дзейнасці – пастаноўка і выкананне эстрадных мініяцюр і міні-спектакляў. У рэпертуары творы старажытных класічных беларускіх, рускіх і іншых замежных драматургаў. Калектыў удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў тэатральнага мастацтва. |
|
| 50 гадоў з часу ўтварэння баранавіцкага ўзорнага ансамбля танца “Усмешка” (1974) | |
Ансамбль быў створаны ў 1974 г. пры Палацы культуры “Тэкстыльшчык” г. Баранавічы. У 1987 г. прысвоена званне “ўзорны аматарскі калектыў”. Кіраўнікі: Т. І. Акругіна (з 1974), С. У. Рыбак (з 1998), Я. А. Керко (з 2009). Асноўная мэта дзейнасці – развіццё харэграфічнага мастацтва, беларускага народнага танца. Калектыў удзельнік рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў і фестывалей мастацкай творчасці. |
|
| 50 гадоў з часу ўтварэння баранавіцкай народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Каларыт” (1974) | |
Студыя створана ў 1974 г. пры Палацы культуры “Тэкстыльшчык”. У 1979 г. прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. Кіраўнікі: В. В. Асоскаў (з 1974), Т. І. Кірэйчык(з 1981), І. У. Самахавец (з 1988). Асноўныя мэты дзейнасці – знаёмства з гісторыяй выканальніцкага і прыкладнога мастацтва, графікай, жывапісам, стварэнне аплікацый з тканіны, габеленаў, твораў з цеста і саломкі, прыродных матэрыялаў, шкла і нітак. |
|
| 45 гадоў з часу ўтварэння баранавіцкага народнага аркестра беларускіх народных інструментаў (1979) | |
Ансамбль створаны ў 1979 г. пры баранавіцкім музычным каледжы. У 1992 г. прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. Арганізатар і першы кіраўнік Г. М. Гулевіч. Кіраўнікі: У. А. Кляшчоў (з 1982), С. В. Салавей (з 2000), А. Я. Хачкоўская (з 2005). У рэпертуары арыгінальныя творы замежных і айчынных кампазітараў. Калектыў – лаўрэат і дыпламант рэспубліканскага конкурсу харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва (1992, 2001, 2005). Аркестр удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў. |
|
| 40 гадоў з часу ўтварэння баранавіцкага ўзорнага хора “Вясёлка” (1984) | |
Хор створаны ў 1984 г. пры Палацы дзіцячай творчасці г. Баранавічы. У 1986 г. прысвоена званне “ўзорны аматарскі калектыў”. Кіраўнікі Г. С. і М. Ф. Ганьковы. У рэпертуары творы класічныя, сучасных расійскіх і замежных кампазітараў, духоўная музыка. Хор – лаўрэат і дыпламант міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў харавой творчасці. |
|
| 35 гадоў з часу ўтварэння баранавіцкага народнага эстраднага ансамбля “Дыксіленд” (1989) | |
Ансамбль створаны ў 1989 г. пры дзіцячай музычнай школе № 3 г. Баранавічы. У 1995 г. прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. А. І. Бондар (з 1989), Я. Л. Джулань (з 2003). Асноўныя мэты дзейнасці – прапаганда і папулірызацыя джазавай музыкі. У рэпертуары творы савецкіх і сучасных кампазітараў, традыцыйны дыксіленд – разнавіднасць джаза, беларускія народныя песні ў джазавай апрацоўцы. Калектыў – лаўрэат і дыпламант міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, фестываляў. Ансамбль здымаўся ў кінафільмах “Наша марка” і “Дзесьці ў цэнтры Еўропы”. |
|
| 35 гадоў з часу ўтварэння баранавіцкага народнага вакальна-харэграфічнага ансамбля “Палозанька” (1989) | |
| Ансамбль створаны ў 1989 г. пры гарадскім Доме культуры. У 1992 г. прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. Кіраўнікі Л. Р. і В. М. Арбацкія. У рэпертуары калектыва народныя беларускія песні і песні іншых народаў, вакальна-харэграфічныя кампазіцыі. Ансамбль – дыпламант і лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестывалей. | |
| 30 гадоў з часу ўтварэння баранавіцкага ўзорнага ансамбля цымбалістаў “Перазвон” (1994) | |
| Ансамбль створаны ў 1994 г. пры СШ № 21 г. Баранавічы. У 2003 г. прысвоена званне “ўзорны аматарскі калектыў”. Кіраўнік Л. М. Еўсявіцкая, канцэртмайстар А. Р. Ліцкевіч. Асноўныя мэты дзейнасці – развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў, далучэнне іх да нацыянальнай культуры, папулярызацыя беларускай народнай музыкі. У рэпертуары творы розных стыляў і эпох, беларускіх і замежных кампазітараў. Калектыў – лаўрэат і дыпламант фальклорных фестываляў. | |
| 30 гадоў з часу пабудовы Царквы ў гонар святога Георгія ў в. Ятвезь Баранавіцкага раёна (1994) | |
19 красавіка 1961 г. драўляная царква святога Георгія Перамоганосца была закрыта і часткова разбурана. У 1994 г. быў пабудаваны новы будынак царквы. Царква знаходзіцца на мяжы дзвух вёсак Ятвезь і Занкавічы. Насупраць царквы вясковыя могілкі. |
|
| 25 гадоў з часу ўтварэння баранавіцкага ўзорнага ансамбля эстраднага танца “Ваяж” (1999) | |
Ансамбль быў створаны ў 1999 г. пры Палацы дзіцячай творчасці г. Баранавічы. У 2004 г. прысвоена званне “ўзорны аматарскі калектыў”. Кіраўнік А. Ю. Кабак. У рэпертуары танцы розных стыляў і кірункаў: фолькмадэрн, джаз, сучасны эстрадны танец, авангард. Калектыў – дыпламант і лаўрэат міжнародных, рэспубліканскіх танцавальных фестываляў. |
|
| 20 гадоў з часу ўтварэння баранавіцкага народнага эстраднага інструментальнага ансамбля “Акцэнт-Бэнд” (2004) | |
| Ансамбль створаны ў 2004 г. пры музычным каледжы г. Баранавічы. У 2008 г. прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. Кіраўнік П. І. Варонін (з 2004). У рэпертуары пераважаюць творы замежных кампазітараў. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у горадзе і вобласці, удзельнічае ў фестывалях. |






















