Вячаслаў Міхайлавіч Хвайніцкі
(01.11.1958)
паэт

Вячаслаў Міхайлавіч Хвайніцкі нарадзіўся ў в. Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна. Там жа атрымаў сярэднюю адукацыю. Затым служыў у арміі. У ПТВ-61 атрымаў спецыяльнасць рэзчыка па дрэву. У 1998 г. закончыў Мінскі індустрыяльна-педагагічны каледж па спецыяльнасці – майстар тэхнічнай адукацыі.
Першы верш быў надрукаваны ў газеце “Знамя коммунизма” ў 1985 г. Друкаваўся ў літаратурных альманах “Святліца”, “Крыніца дабрыні”, “Барановичская лира” (2016, 2017). Аўтар кнігі “Жаўруковыя спевы”(2017).




