pcpi6

Адам Міцкевіч

(24.12.1798–26.11.1855)

паэт

асветнік

публіцыст

24.12

  Адам Міцкевіч нарадзіўся на хутары Завоссе Баранавіцкага раёна. Скончыў Наваградскую дамініканскую школу (1815) і Віленскі ўніверсітэт (1819). Настаўнічаў у Ковенскай гімназіі. Адзін з арганізатараў тайных таварыстваў патрыятычнай моладзі – філаматаў і філарэтаў. Быў арыштаваны, з 1824 г. – у ссылцы, а з 1829 г. –  у эміграцыі. Пачынальнік рэвалюцыйнага рамантызму ў польскай літаратуры. Аўтар вершаў, балад, паэм (“Дзяды”, “Гражына”, “Пан Тадэвуш” і інш.). Праз усё жыццё паэт пранёс узвышанае і пяшчотнае пачуццё любові да беларускай зямлі. У в. Завоссе знаходзіцца музей-сядзіба паэта. Імя А. Міцкевіча  носяць вуліцы ў Брэсце, Баранавічах і іншых гарадах.

 

Алфавітны паказальнік персаналій