Мікалай Фёдаравіч Зайцаў
(10.12.1938)
паэт

Мікалай Фёдаравіч Зайцаў нарадзіўся ў в. Аляксандрава Магілёўскай вобласці. Закончыў Новасібірскі інстытут інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі. Працаваў і жыў на Урале ў г. Златауст. Прымаў актыўны ўдзел у вядомым на той час на Паўднёвым Урале літаратурным аб’яднанні “Мартэн”. Друкаваўся ў газетах, калектыўных сборніках. У 1980 г. вярнуўся на радзіму. Пасяліўся ў г. Баранавічы. Працаваў у перасовачнай механізаванай калоне камбіната сянажных вежаў, адкуль і пайшоў на пенсію. Падрыхтаваў да друку некалькі сваіх літаратурных зборнікаў. Піша вершы, прозу, гумар. Друкуецца ў мясцовых і рэспубліканскіх газетах, у часопісе “Нёман”.




