Уладзімір Аляксандравіч Барысаў
(14.10.1903–19.03.1993)
генерал-маёр
Герой Савецкага Саюза
Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы

Уладзімір Аляксандравіч Барысаў нарадзіўся ў в. Такавая Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобласці. У 1929 г. скончыў палкавую школу малодшых камандзіраў, затым ваеннае вучылішча імя Усесаюзнага Цэнтральнага выканаўчага камітэта. У 1939 г. – Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. Пад камандаваннем У. А. Барысава, 44-я гвардзейская дывізія, прымала ўдзел у вызваленні горада Баранавічы. У 1944 г. ёй прысвоена ганаровая назва “Баранавіцкая”. Пасля вайны займаўся выкладчыцкай працай,жыў у г. Масква. 30 сакавіка 1984 г. У. А. Барысаву прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы”.




