(22.10.1918–17.04.2013)
беларускі паэт

Алесь Цімафеевіч Бажко нарадзіўся ў в. Даўгінава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў музычным інстытуце імя С. Манюшкі ў г. Навагрудку 1936–1938 гг., у Варшаўскай кансерваторыі 1938–1939 гг. Працаваў дырэктарам Мірскага РДК (1940). У 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля ранення пад Ельняй (1942) працаваў на абаронным будаўніцтве. З чэрвеня 1945 г. – інструктар Баранавіцкага абкома камсамола, 1-ы сакратар Дзятлаўскага райкома камсамола. Са снежня 1945 г. – на журналісцкай рабоце: літсупрацоўнік баранавіцкай абласной газеты “Чырвоная звязда”, на абласным радыё, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет. У 1973–1977 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Янкі Купалы, у 1977–1978 гг. – галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі і намеснік начальніка Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1957). Аўтар вершаў, аповесцей, паэм. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1977).




