(21.09.1948)
кампазітар, мастак

Людміла Карпаўна Шлег нарадзілася ў г. Баранавічы. Атрымала поўную музычную адукацыю: закончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара Д. Б. Смольскага (1972) і асістэнтуру-стажыроўку у Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі пад кіраўніцтвам прафесара С. М. Сланімскага (1980) і мастацкую – па станковаму жывапісу і графіцы Маскоўскага інстытута імя Крупскай. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1974 г. Людміла Шлег актыўна працуе ў галіне аркестравай, вакальна-інструментальнай, камернай і харавой музыкі.
|
|




