pcpi6

Васіль Яўхімавіч Чарнышоў

(26.08.1908–12.11.1969)

 грамадскі і палітычны дзеяч, Герой Савецкага Саюза

2608

 

          Васіль Яўхімавіч Чарнышоў нарадзіўся ў с. Краснае Арлоўскай вобласці (Расія). Скончыў Арлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1927), Бранскі камуністычны ўніверсітэт (1930). У 1930-я гады 1-ы сакратар Жлобінскага, Васілішкаўскага райкомаў, Баранавіцкага абкома КП(б)Б. У Вялікую Айчынную вайну з 1942 г. упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і ЦШПР па Баранавіцкай вобласці. З 1943 г. сакратар Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б, адначасова камандзір Баранавіцкага партызанскага злучэння Паўночнай зоны. Узнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна, ордэнам Суворава І ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі. Пасля вайны 1-ы сакратар Брэсцкага, Мінскага абкомаў КП(б)Б, у 1950 г. сакратар ЦК КП(б)Б. З 1951 г. 1-ы сакратар Калінінградскага  абкома, з 1959 г. – Прыморскага крайкома КПСС. З 1969 г. намеснік старшыні партыйнага кантролю пры ЦК КПСС. Член ЦК КПСС з 1952 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1950 г. Імя В. Я. Чарнышова носіць тэхнікум лёгкай прамысловасці ў Баранавічах.

 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій