Міхаіл Іосіфавіч Уласік
(19.07.1928-2005)
старшыня калгаса, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі

Міхаіл Іосіфавіч Уласік нарадзіўся ў в. Новая Лысіца Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1949 г. закончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча, у 1973 г. – Брэсцкі педагагічны інстытут. З 1952–1953 гг. сакратар Баранавіцкага вузлавога чыгуначнага камітэта камсамола, у 1953–1955 гг. першы сакратар Баранавіцкага райкома камсамола, у 1955–1958 гг. сакратар партыйнай арганізацыі Гінцавіцкай МТС Баранавіцкага раёна. У 1958–1960 гг. старшыня калгаса “Маладая гвардыя” Баранавіцкага раёна, у 1960–1963 гг. сакратар партыйнай арганізацыі саўгаса “Чырвоны сцяг” Баранавіцкага раёна, у 1963–1969 гг. інструктар Баранавіцкага райкома КПБ, у 1969–1993 гг. старшыня калгаса імя Мічурына Баранавіцкага раёна. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ганаровае званне прысвоена 30 красавіка 1985 г.
|
|




