Яўген Паўлавіч Саламянка
(21.08.1928–19.09.1996)
мастак

Яўген Паўлавіч Саламянка нарадзіўся ў г. Беласток, Польшча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 г. Працаваў у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У сааўтарстве з Г. Саламянкай стварыў узоры саламяных, точаных з дрэва і аздобленых размалёўкай, абпальваннем дэкаратыўных вырабаў і сувеніраў (шкатулкі, куфэркі, цукерачніцы, фруктоўніцы, падносы і інш.). Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маскве, Беларускім музеі гісторыі і культуры, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Узнагароджаны залатым і сярэбраным медалямі ВДНГ СССР. Член Беларускага саюза пісьменнікаў з 1989 г. Жыў у Баранавічах.
|
|




