Віктар Вікенцьевіч Равінскі
(07.07.1943)
вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі

Віктар Вікенцьевіч Равінскі нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1969 г. закончыў БДУ, працаваў у ім. З 1979 г. – у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем БДУ (з 1980 г. – загадчык лабараторыі). Аўтар навуковых работ па стварэнні высоканадзейных хуткадзейнічаючых спецыялізаваных сістэм на базе нетрадыцыйных метадаў выканання арыфметычных аперацый і сучасных канцэпцый пабудовы высокапрадуктыўных вылічальных сродкаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1991) за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку сістэм вымярэння пазіцыйна-мадулярнага тыпу. Адзін з аўтараў манаграфіі “Сістэмы тэхнічнага зроку” (1988).
|
|




