(13.09.1968)
аўтара-выканаўцы песень

Андрэй Міхайлавіч Морган нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 14 гадоў скончыў музыкальную школу па класу “гітара”. У 1986 г. прызваны ў рады Узброенных Сіл. У 1987 г. на фестывалі салдацкай песні “Вікторыя” ў г. Масква стаў лаурэатам у складзе групы “Экіпаж”. З 1981 па 1991 гг. з’яўляўся ўдзельнікам і аўтарам многіх песень групы “Компас”, якую сам і стварыў. У творчым арсенале А. Моргана больш за сотню песень. Яны гучаць на тэлевізійных каналах: Першы беларускі музыкальны, MUSIK BOX, Першы балтыйскі музыкальны канал, RU TV, а таксама большасці каналаў Расіі і СНД. Члена Саюза кампазітараў Беларусі.
|
|




