Алесь (Аляксандр) Антонавіч Макарэвіч
(30.08.1918– 30.12.1967)
беларускі літаратуразнаўца, крытык

Алесь (Аляксандр) Антонавіч Макарэвіч нарадзіўся ў в. Шэлегі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў літаратурна-лінгвістычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1939). Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, пад Ельняй быў цяжка паранены і трапіў у палон. Вынес жахі фашысцкіх канцлагераў у Баранавічах, Ногібургу (Францыя), Нюрнбергу. З 1949 г. выкладаў беларускую літаратуру ў Магілеўскім педінстытуце (з 1959 г. – дацэнт, быў загадчыкам кафедры, дэканам філалагічнага факультэта). Кандыдат філалагічных навук. Аўтар літаратуразнаўчых кніг, вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ па беларускаму фальклору і дзіцячай літаратуры. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1960 г.
|
|




