Васіль Міхайлавіч Куркін
(24.08.1948)
будаўнік, Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы
Васіль Міхайлавіч Куркін нарадзіўся ў в. Пасёлкі Барышскага раёна Ульянаўскай вобласці. Скончыў восем класаў сярэдняй школы і паступіў у Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. З 1967 г. па 1984 г. працаваў у будаўнічым трэсце № 8 г. Брэста займаючы розныя пасады. За гэты час закончыў вячэрняе аддзяленне Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інтстытута. У снежні 1984 г. назначаны кіраўніком будаўнічага трэста № 25 г. Баранавічы. На рахунку калектыва будтрэста пад кіраўніцтвам В. М. Куркіна былі пабудаваны сотні важных аб’ектаў жыллёвага, грамадскага, прамысловага і сельскагаспадарчага назначэння. Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. У 1998 г. удастоены звання “Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь”. Званне “Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы” прысвоена ў студзені 2010 г.
|
|




