pcpi6

Міхаіл Станіслававіч Кавальчык

(12.08.1943)

  беларускі  рэжысёр

1208

  

             Міхаіл Станіслававіч Кавальчык нарадзіўся ў в. Падлясейкі Баранавіцкага раёна. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1971). У 1971–1975 гг. рэжысёр Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра, у 1976–1982 гг. – Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі, у 1982–1988 гг. галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ў г. Бабруйску. У 2001 г. атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі. З 2003 г. выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў. Сярод пастановак: “На бойкім месцы” А. Астроўскага (1972), “Жанчына з зялёнымі дзвярамі” Р. Ібрагімбекава (1973), “Каварства і каханне” Ф. Шылера (1974), “Амаральная гісторыя” Э. Брагінскага і Э. Разанава (1979), “Вішнёвы сад” А. Чэхава (1981), “Цені” М. Салтыкова-Шчадрына (1986), “Як цары жылі” А. Кудраўцава (1988) і інш. Творчасці М. Кавальчыка ўласцівы псіхалагічная распрацоўка сцэнічных характараў, глыбокае раскрыццё ідэі твора.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій