pcpi6

 

Міхаіл Іванавіч Дзялец

(01.07.1918–29.12.1999)

дзяржаўны дзеяч, заслужаны работнік культуры

0107

 

              Міхаіл Іванавіч Дзялец нарадзіўся ў в. Вуглы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1949), БДУ (1951). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1947 гг. загадчык карэспандэнцкай сеткі БЕЛТА. 3 1949 г. у рэдакцыі баранавіцкай абласной газеты “Чырвоная звязда”, з 1954 г. рэдактар баранавіцкай аб'яднанай газеты “Чырвоная звязда”. 3 1957 г. на савецкай, партыйнай і прафсаюзнай рабоце: старшыня Баранавіцкага гарвыканкома, 1-ы сакратар Гарадзішчанскага РК КПБ, Баранавіцкага ГК КПБ, Баранавіцкага РК КПБ, старшыня Брэсцкага абласнога савета прафсаюзаў. 3 1969 г. рэдактар рэспубліканскай газеты “Звязда”. У 1973—1989 гг. старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны работнік культуры (1988).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій