(23.08.1973)
артыст оперы

Уладзімір Валер’евіч Громаў нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 2002 г. скончыў Беларускую акадэмію музыкі. З 2000 г. саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У 2008 г. за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Заслужаны артыст Беларусі (барытон) (2012). Выступаў з канцэртамі камернай музыкі і аркестравымі калектывамі Беларусі і Расіі ў Германіі, Іспаніі, Іране, КНДР, Люксембургу, Францыі.
|
|




