Вячаслаў Іванавіч Валынец
(02.07.1948)
мастак

Вячаслаў Іванавіч Валынец нарадзіўся ў в. Ятвезь Баранавіцкага раёна. Пасля школы скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1977). Працуе ў станковым жывапісе і кніжнай графіцы. Аўтар твораў: “Пад старой грушай” (1980), “Зімовы пейзаж” (1980), “Вяселле” (1982), “Ахвяра”, нацюрморт “Палявыя кветкі” і інш. Аформіў кнігі “У снягах дрэмле вясна” У. Караткевіча (1989), “Вечары на хутары каля Дзіканькі. Міргарад” (1997), “Беларускія народныя казкі” (1990), “Біблія для дзяцей” (2005) і інш.
|
|




