(05.07.1938)
мастачка

Надзея Гаўрылаўна Бранавец нарадзілася ў пасёлку Маяк Мінскай вобласці. Закончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1967). Удзельніца мастацкіх выставак з 1962 г. Працуе ў станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, графіцы. Асноўныя работы: палотны “Партрэт маці”, “Мікола Гусоўскі”, серыя “Мой родны кут”, ілюстрацыі да твораў Цёткі (А.Пашкевіч); вітражы: “Поры года” (прывакзальны рэстаран), “Музы” (муз. вучылішча), “Алхімікі” (аптэка № 146; усё ў г. Баранавічы), “Жыццё” (аптэка № 142, г. Брэст), “Песня пра Беларусь” (магазін “Кветкі”, г. Баранавічы). Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 г. Жыве ў г. Баранавічы.
|
|




