Галіна Генадзьеўна Зайцава
(05.06.1953)
паэтка

Галіна Генадзьеўна Зайцава нарадзілася 5 чэрвеня 1953 года ў в. Лозы Баранавіцкага раёна. Пачатковае навучанне атрымала ў Валеўскай сярэдняй школе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Потым скончыла сярэднюю школу №1 г. Баранавічы. У 1977 г. з адзнакай скончыла Гродзенскае культурна-асветніцкае вучылішча, па спецыяльнасці режысёр масавых мерапрыемстваў. А ў 1989 г. скончыла Ленінградскую Вышэйшую Прафсаюзную Школу культуры. Асноўная працоўная дзейнасць прайшла ў Баранавіцкім аддзяленні Беларускай чыгункі на пасадзе дырэктара Дома культуры чыгуначнікаў. У 2007 г. арганізавала і правяла першы рэспубліканскі фестываль паэзіі “Свитязи ясной изящные крылья”, прысвечаны Адаму Міцкевічу. Фестываль стаў традыцыйным. Галіна Зайцава арганізавала і штогод праводзіць дзіцячы фестываль паэзіі “Свитязи ясной росинка” (2011) у сярэдняй школе в. Валеўка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
Пачала пісаць яшчэ ў школе, калі была пазаштатным карэспандэнтам дзіцячых газет “Зорька” і “Піянер Беларусі”. Пазней друкавала свае вершы ў газетах “Наш край” і “Железнодорожник Белоруссии”. Аўтар кніг паэзіі “О жизни женскими словами” (2003), “Сковзь ресницы” (2013), “Стихотворения” (2017).
Баранавіцкія і беларускія кампазітары напісалі некалькі песен на словы Галіны Зайцавай.




