(14.05.1948)
мастака

Ігар Уладзіміравіч Шкіра нарадзіўся ў г. Масква. Вучыўся ў СШ №1 г. Баранавічы. У 1967 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Працуе ў галіне станковага жывапісу ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта. З 1967 г. – удзельнік мастацкіх выстаў. Правёў персанальныя выставы ў г. Баранавічы (1996, 1998, 1999, 2000). Творы знаходзяцца ў краязнаўчым музеі г. Баранавічы, прыватных калекцыях – у Францыі, Ізраілі, Аўстрыі і Беларусі. З 1967 г. – кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва Палаца дзіцячай творчасці г. Баранавічы. Член Беларускага саюза мастакоў з 1997 г. Жыве ў г. Баранавічы.




