Алег Цімафеевіч Шкіратаў
(20.05.1948)
контр-адмірал

Алег Цімафеевіч Шкіратаў нарадзіўся ў в. Жалезніца Баранавіцкага раёна. Закончыў Ленінградскае ваенна-марское вучылішча падводнага плавання. Праходзіў службу на Паўночным флоце ў пасадах камандзіра баявой мінна-тарпеднай часткі крэйсерскай атамнай падводнай лодкі; памочніка, старэйшага памочніка камандзіра падводнай лодкі. У 1984 г. закончыў Ваенна-марскую акадэмію, у 1988 г. – Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Атрымаў званне контр-адмірала (1991). Два гады ўзначальваў кафедру аператыўнага мастацтва ў Ваенна-марской акадэміі. З 1994 г. на працягу 5 гадоў узначальваў 24-ы Цэнтральны навукова-даследчы інстытут Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Кандыдат ваенных навук (1996). Доктар ваенных навук (2003). Прафесар (2004).
Аўтар больш за 70 навуковых прац. Распрацаваў прапановы па развіцці берагавой інфраструктуры, стварэнні адзінай сістэмы інфармацыйнага забеспячэння і інш.
Пры падрыхтоўцы ваенна-марской стратэгіі Расійскай Федэрацыі ажыццяўляў навуковае кіраўніцтва даследаваннямі ў комплексных навукова-даследчых работах “Марская стратэгія-2010”, “Стратэгічнае і аператыўнае прымяненне ВМФ РФ і шляхі іх паэтапнага рашэння”, “Канцэпцыя развіцця ВМФ да перыяду 2015 года”.
З 2004 г. у запасе. Намеснік генеральнага дырэктара НВА “Імпульс”.




