(26.05.1958)
мастак-графік

Сяргей Гаўрылавіч Харашаўцаў нарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт, 1984). Вучыўся ў Ф. Гумена. Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 г. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Асноўныя творы: серыі графічных лістоў “Знікаючыя вёскі”, “Час пустых забаў”, “Экалогія і мы”, “Рэха бяды”, “Пейзажы майго дзяцінства”; ілюстрацыі да паэмы “Песня пра зубра” М. Гусоўскага. Творы знаходзяцца ў музеях Брэста, Пінска, Баранавічаў. Выкладае ў Пінскай дзіцячай школе выяўленчага мастацтва. Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 г. Жыве ў г. Пінску.




