Ірына Уладзіміраўна Самахавец
(28.06.1958)
мастачка

Ірына Уладзіміраўна Самахавец нарадзілася ў г. Баранавічы. У 1977 г. паступіла ў Віцебскі педгагічны інстытут імя С. М. Кірава на мастацка-графічны факультэт. З 1982 г. – выкладчык малявання і чарчэння ў СШ №13. У 1998 г. узначаліла студыю выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў ДК “Тэкстыльшчык”. Акрамя выкладчыцкай дзейнасці займаецца творчасцю: піша карціны маслам, афармляе інтэр’еры памяшканняў вітражамі.




