pcpi6

 

Уладзімір Іванавіч Радчанка

(09.04.1943– 07.12.2015)

настаўнік, заслужаны трэнер РБ

09.04

 

        Уладзімір Іванавіч Радчанка нарадзіўся ў г. Сураж Бранскай вобласці (Расія). У 1965 г. закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізкультуры. З верасня 1965 г. трэнер па лёгкай атлетыцы спартыўнай школы № 2 г. Баранавічы. Спецыялізацыя Уладзіміра Радчанкі – бег на 400 метраў і кіданне кап’я. Распрацаваў сваю ўласную базу трэніровак, у аснове якіх ляжалі дасягненні ў вобласці метадычнай і педагагічнай навук, а таксама сучасных метадаў спартыўнай падрыхтоўкі. Сведкай эфектыўнасці работы і прафесіяналізму трэнера сталі вынікі яго выхаванцаў: Юрыя Чарванёва, Сяргея Лукашка, Алега Дзянішчыка, Аляксея Галаўко, Андрэя Аляксеенка, Дзмітрыя Купрыка. Заслужаны настаўнік БССР (1975). Ганаровае званне прысвоена ў 1976 г.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій