pcpi6

Сяргей Фёдаравіч Палякоў

(22.05.1948)

мастак

22.05.2

 

 

 

                Сяргей Фёдаравіч Палякоў нарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай (1976). Вучыўся ў К. Іагансена, Г. Савінава, В. Гусарава, П. Альховіка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 г. Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісе, а таксама ў графіцы. Найбольш вядомыя творы: сграфіта “Зямля беларуская” і “Песня пра Нёман” на фасадах прадзільна-нітачнага аб'яднання, “Адпачынак” у прафілакторыі вытворчага аб'яднання “Азот”; люстры і вітражы ў Доме грамадзянскіх абрадаў, люстры ў абласным драматычным тэатры; дэкаратыўная мазаіка для прафілакторыя завода “Хімвалакно” (усе ў г. Гродна, у сааўтарстве); палотны “Тэатр будуецца”, “Цішыня”, “Мастакі і іх музы”, “Раніца”; серыя графічных лістоў “Людзі і гады”. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў (БСМ). Член БСМ з 1980 г. Жыве ў г. Гродна.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій