pcpi6

 

Іван Іванавіч Монцік

(05.05.1938)

баранавіцкі паэт

05.05

 

            Іван Іванавіч Монцік нарадзіўся ў в. Скарынкі Баранавіцкага раёна. У верасні 1945 г. пайшоў у першы клас мясцовай школы. Пасля заканчэння дзесяцігодкі быў прызваны ў рады Савецкай арміі. Служыў на Балтыйскім флоце на эсмінцы “Стойкі”. Працаваў у розных школах Баранавіцкага раёна. Завочна скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут па спецыяльнасці “Матэматыка” (1969). Акрамя матэматыкі выкладаў фізіку, чарчэнне і астраномію. З дзяцінства захапляўся творамі Я. Купалы, Я. Коласа, А. Пушкіна, М. Лермантава, С. Ясеніна, У. Маякоўскага. Вершы і невялікія апавяданні Іван Монцік пачаў пісаць яшчэ ў школьным узросце. Прымаў удзел у пасяджэннях літаратурна-мастацкай гасцёўні “Крыніца” і з’яўляўся членам літаратурнага аб’яднання “Плынь”. Яго вершы друкаваліся ў калектыўных зборніках “Паўлюк Багрым”, “Добрыя словы кажаце”, “Святліца” і перыядычных выданнях: “Заря”, “Чырвоная змена”, “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкая газета”, “Сельская газета”. На вершы Івана Монціка мясцовыя кампазітары пішуць песні.

   Доўгі час быў пазаштатным карэспандэнтам газеты “Наш край”, яго журналісцкія нататкі прадстаўляюць сабой аповед аб родным краі.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій